17:17 11 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.33
Новы год, архіўнае фота

Планы на Новы год у Мінску: куды пайсці дзецям у апошнія дні 2017 года

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
3920

Маркет з цацкамі, фэсты з майстар-класамі, навагоднія шоу і квэсты, падарожжа ў калядным аўтобусе і лядовы каток - цікавыя падзеі для дзяцей і падлеткаў у апошні тыдзень снежня.

Адыходзячы 2017-ты будзе панаваць яшчэ 5 поўных дзён, але самыя розныя навагоднія мерапрыемствы ўжо захапілі гарадскую афішу. Sputnik прапануе традыцыйную падборку самых цікавых падзей, даступных у апошнія дні года — 26-31 снежня.

Кірмашы з цацкамі, падарункамі і дзіцячымі майстар-класамі

У ГЦ "Арэна-Сіці" разгарнуўся сучасны кірмаш аўтарскіх падарункаў Sarafan. Дзецям тут можна купіць цацкі і прысмакі, а акрамя іх — дызайнерскія прадметы дэкору, упрыгажэнні і аксэсуары, інтэр'ерныя дробязі і ўтульныя вязаныя рэчы. Усе дні кірмашу працуюць шоу "Васковыя ручкі", тэрыторыя дзіцячых майстар-класаў і дзве фотазоны. Майстэрні рознай накіраванасці разгарнуцца яшчэ на "Калядным Кірмашы" у "Краме Ў". Абедзве працуюць да 31 снежня.

Аналагічны асартымент будзе даступны на калядным маркеце ў Outleto да 30 снежня. Таксама тут пройдуць святы "Аліса ў краіне цудаў: сустракаем Новы год у вясёлай кампаніі" і "Навагодняе шоу Дзеда Мароза і Снягуркі". На навагоднім кірмашы KaliLaska ў "Корпусе" ў той жа дзень абяцаюць пернікавыя домікі, пушыстыя елкі і мандарыны.

Маштабныя фэстывалі

Мінскі калядны фестываль у Палацы спорту скончыцца толькі ў сярэдзіне студзеня; да гэтага часу лакацыю заклікаюць лічыць цэнтральным месцам на карце навагодніх святкаванняў горада. Тут для гасцей будуць працаваць калядны кірмаш, парк атракцыёнаў, фуд-зона з дранікамі, бургерамі, гарачым глінтвейнам і не толькі, а яшчэ навагодняя пошта і фотазона для самых маленькіх гасцей.

Другі фестываль — "Радасць" — будзе даступны ў Палацы спорту да канца 2017-га. У мясцовай дзіцячай гасцінай прапануюць паслухаць калядныя казкі, паглядзець лялечны і ценявы спектаклі, зрабіць падарункі сваімі рукамі і памаляваць з дапамогай пяску і святла.

На гарадскім фестывалі Rough Trade Day 5 у крэатыўным кластары Ok16 30 снежня разгарнуцца маркет, фудкорт, зона майстар-класаў, спот па бясплатным абмене рэчамі, гульнятэка, танцпляцоўка і мноства фотазон (і ўсё гэта ў суправаджэнні шматгадзіннага DJ-сэта). У рамках "КультРаства" ў "Корпусе" 31 снежня з 12:00 да 15:00 можна пакатацца на каньках проста ў двары.

Феерычны блокбастэр у Палацы Рэспублікі

Сюды кожны дзень аж да 7 студзеня заклікаюць на прагляд казкі пра сапраўднае сяброўства — Галоўная Елка Краіны: "Куры не/супраць Ліс". Пасля прадстаўлення ўсiх гледачоў чакаюць на дыскатэцы каля елкі (кожнаму юнаму госцю абяцаюць прысмакі). Кошт — ад 8 да 15 рублёў.

Гледачы — галоўныя героі: навагодні шоу-квэст

У Палацы ветэранаў у бліжэйшыя два тыдні можна паўдзельнічаць у шоу-квэсце "Наперад за Дзедам Марозам", дзе гледачы з'яўляюцца галоўнымі дзеючымі асобамі. Ад гасцей чакаюць багатай фантазіі, адвагі і знаходлівасці. Калі віноўніка свята адшукаюць, усіх паклічуць на дыскатэку з падарункамі пад елкай і абавязковым выкананнем сабачага вальса. Кошт — 11-13 рублёў.

Навагодні аўтобус

"Чароўны аўтобус" ужо пачаў курсіраваць па вуліцах горада. Запрашаюць шукаць Дзеда Мароза, вывучаючы перадсвяточную сталіцу. Даты правядзення зборных тураў: 28 і 30 снежня, 3 студзеня. Кошт — 35 рублёў для дзяцей (арыентаваны на хлопчыкаў і дзяўчынак 5-10 гадоў) і 10 — для бацькоў. Кожнае дзіця пойдзе дадому з салодкім падарункам.

Тэги:
каникулы, праздники, Новый год, дети, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы