Афіша: куды пайсці ў навагоднія выхадныя

© Sputnik / Виктор ТолочкоНовы год, архіўнае фота
Новы год, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Начныя (і не толькі) гулянні, святочныя прабежкі і забегі ў пошуках падарункаў, а таксама іншыя цікавыя падзеі доўгіх выхадных - у аглядзе Sputnik.

МІНСК, 29 сне — Sputnik. Калі праграма на Новы год звярстаная, прадукты і падарункі закупленыя, застаецца выдыхнуць і набрацца цярпення — свята блізка. Але давайце будзем сумленнымі: так не бывае, каб вось прама ўсё і гатова. Праграму свята можна зрабіць больш разнастайнай і парадаваць сябе добрымі эмоцыямі, яшчэ раз пагрузіўшыся ў пераднавагоднюю мітусню на якой-небудзь выставе ці кірмашы. Куды ісці і дзе шукаць свята — у традыцыйным аглядзе Sputnik.

Навагодні падарунак - Sputnik Беларусь
Што нельга дарыць на Новы год – 2018

Святочныя праграмы ў навагоднюю ноч

Самае яркае ў літаральным сэнсе слова, таму што з феерверкам, шоу абяцаюць каля Палаца спорту. Тут а 23-яй стартуе святочная праграма "З Новым годам, сталіца!", якая працягнецца да 4-ох раніцы. Феерверк запусцяць у 01:30. Зрэшты, каб адчуць маштаб свята, ехаць да Палаца спорту зусім неабавязкова. Начныя масавыя гулянні пройдуць ва ўсіх раёнах сталіцы, у тым ліку каля Нацыянальнай бібліятэкі, каля ўнівермага "Беларусь" і Камароўскага рынку, у Лошыцкім парку.

Навагодняя прабежка

Калі есці аліўе перад тэлевізарам сумна, а скакаць у натоўпе каля ёлкі не падабаецца, ёсць альтэрнатыўны варыянт — сустрэць Новы год на бягу і ў цёплай кампаніі. У тым сэнсе, што холадна не будзе.

Мінскі метрапалітэн - Sputnik Беларусь
Мінскае метро ў навагоднюю ноч будзе працаваць да 4 раніцы

Клуб аматараў бегу "Вікторыя" запрашае ўсіх жадаючых на навагоднюю прабежку. Пачатак 31 снежня а 23:30, на фінішы будуць сустракаць ужо 1-га студзеня ў 00:30. Стартаваць і фінішаваць будуць каля Палаца спорту. Так што потым можна і на ёлку з феерверкам.

Прычым пераапранацца ў Дзядоў Марозаў, Снягурак і іншых навагодніх персанажаў на прабежку неабавязкова. Галоўнае — на бягу сустрэць Новы год. Адзіная ўмова — удзельнікаў просяць загадзя зарэгістравацца.

Навагодні заплыў

Яшчэ адзін альтэрнатыўны варыянт сустрэчы Новага года — у літаральным сэнсе акунуцца ў святочную атмасферу — гэта пайсці ўначы 1-ага студзеня ў аквапарк. У "Лебяжым" абяцаюць водныя забавы і танцполы, сем розных саунаў, надзіманыя атракцыёны, фатографаў, спецыяльны гук і святло. Музычнае суправаджэнне забяспечаць кавер-бэнд "Манака", Dj Koshel, Dj Antonio, Dj Nicky Martinez і выдатныя вакалісткі. Самых актыўных Дзед Мароз адзначыць падарункамі. Каштуе свята ад 75 рублёў. Прыходзіць можна з 21:00.

Паспець купіць падарункі

Суботу можна прысвяціць пошукам падарункаў. Да гандлёвых цэнтраў з іх прывабнымі прапановамі далучыліся шматлікія калядныя кірмашы. Адзін з іх праходзіць у краме "Ў". Тут прадстаўлены работы больш за 100 дызайнераў і майстроў, і, кажуць, там можна ўбачыць бясконцую колькасць прыгожых рэчаў: упрыгажэнняў, нататнікаў і альбомаў, сумак, цацак і аксэсуараў.

Тэлевізар, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Песні, скокі і "Іронія лёсу": што пакажуць тэлеканалы на Новы год

Плюс побач — ва "Ў Бюро" можна прыцаніцца да твораў беларускіх мастакоў. Цэны адэкватныя. І ўсё гэта пад суправаджэнне прыгожай музыкі і падчас майстар-класаў для дзяцей.

У суботу "Ў" працуе з 11 да 21, у нядзелю — з 11 да 17.

Навагоднія прыгоды ў беларускім скансэне

Калі раптам хтосьці яшчэ не паспеў пранікнуцца навагоднім настроем, а мітусня ў крамах адчування свята не дадае, ёсць сэнс прыехаць у суботу 30 снежня ў Азярцо, у Музей народнай архітэктуры і побыту. Тут абяцаюць святочную праграму "Навагоднія прыгоды ў беларускім скансэне", якая пройдзе на свежым паветры і ў гістарычных дэкарацыях.

Мокры снег - Sputnik Беларусь
Зімы не будзе: у навагоднюю ноч беларусаў чакаюць дождж з мокрым снегам

Што будзе? Па-першае, нацыянальны беларускі Зюзя, які будзе спакушаць песнямі і карагодам каля вогнішча. Па-другое, майстар-клас па стварэнні елачных цацак. Акрамя таго, батлейка, народныя песні, танцы, рыцарскія спаборніцтвы і многае іншае.

Для самых актыўных Зюзя рыхтуе падарункі.

Навагоднія прадстаўленні

У бацькоў з маленькімі дзецьмі ў гэтыя дні ёсць мноства варыянтаў, чым заняць сябе і сям'ю. Афіша вабіць самымі рознымі мерапрыемствамі. Адно з самых яркіх і даступных — шоу ў Верхнім горадзе, якое цалкам бясплатна паказваюць усім мінакам у 17:00 і ў 20:30. Гэта гісторыя пра маленькую дзяўчынку Лізу, у якой злая чараўніца скрала ліст да Дзеда Мароза. У пастаноўцы іграюць акцёры тэатраў і дзіцячых студый. А сам спектакль дапоўнены светлавымі і піратэхнічнымі спецэфектамі.

Стужка навiн
0