10:57 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Калядны фэст батлеечныя і лялечных тэатраў Нябёсы, архіўнае фота

Калядны фэст батлеек "Нябёсы" адбудзецца ў Мінску

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
11020

У адукацыйным цэнтры Елісавецінскага манастыра збяруцца лепшыя батлеечныя і лялечныя тэатры з 7 краін: Беларусі, Расіі, Літвы, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Германіі і Украіны.

МІНСК, 4 сту — Sputnik. ІV Міжнародны Калядны фэст батлеечных і лялечных тэатраў "Нябёсы" пройдзе c 11 да 14 студзеня 2018 года ў Мінску, паведамілі Sputnik у прэс-службе БПЦ.

У адукацыйным цэнтры Елісавецінскага манастыра збяруцца лепшыя батлеечныя і лялечныя тэатры з 7 краін: Беларусі, Расіі, Літвы, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Германіі і Украіны. Для ўдзелу ў конкурснай праграме адабрана 18 калектываў.

"Ва ўмелых руках батлеечных і лялечных майстроў казачныя персанажы ажывуць і пазнаёмяць гледачоў з дзіўным светам чараўніцтва, дабра і дабрадушнасці. Мерапрыемства па традыцыі праходзіць у перыяд Каляд, калі паўсюль пануе асаблівая атмасфера прыгажосці і міласэрнасці", — адзначылі ў прэс-службе.

Ідэю фэсту "Нябёсы" адлюстроўвае традыцыйны слоган — "З лялькай ды Бога". З дапамогай добрых і маляўнічых батлеечных пастановак удзельнікі мерапрыемства дапамагаюць гледачам стаць да Бога яшчэ бліжэй, убачыць прыгожае, вечнае, сапраўднае скрозь прызму лялечнага свету. Атмасферу мерапрыемства адлюстроўвае і дэвіз IV Міжнароднага фестывалю "Нябёсы" — "Лялькі дораць радасць!".

Прадстаўленыя спектаклі будзе ацэньваць прафесійнае журы — акцёры, тэатральныя крытыкі, навуковыя дзеячы і мастацтвазнаўцы. Пераможцаў вызначаць у наступных намінацыях: "За лепшы спектакль" (Гран-пры фестывалю), "За лепшы дэбют", "За лепшае раскрыццё духоўна-маральнага зместу спектакля", "За лепшае акцёрскае выкананне" і іншыя.

Тэги:
батлейка, Свята-Елісавецінскі манастыр, БПЦ, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы