У Гомелі пройдзе фестываль калядных калыханак

© PixabayМікрафон, архіўнае фота
Мікрафон, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мерапрыемства праводзіцца ўжо шосты раз. У гэтым годзе фестываль зменіць фармат.

МІНСК, 8 сту — Sputnik. Фестываль калядных калыханак пройдзе 11 студзеня ў Гомелі ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. І. Герцэна, паведамілі Sputnik у прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.

Гомельскія аматары мовы запісалі кавер на песню Despacito - Sputnik Беларусь
Відэа
Гомельскія аматары мовы запісалі кавер на песню "Дэспасіта"

Па словах арганізатараў, фестываль пазіцыянуецца, як сямейнае свята. На ім прагучаць знаёмыя ўсім калыханкі і малавядомыя творы на мовах розных краін свету. На сцэну выйдуць прафесійныя вакалісты і самадзейныя артысты розных узростаў і роду занятасці.

Мерапрыемства праводзіцца ўжо шосты раз. У гэтым годзе фестываль зменіць фармат. У праграме не толькі выкананне калыханак, але і міні-п'еса па творы Сцяпана Пісахава "Як купчыха постнічала". У пастаноўцы занятыя медыкі, святары і бібліятэкары.

Арганізатары таксама абяцаюць сюрпрызы і музычныя эксперыменты. Да прыкладу, калыханкі ў стылі рэп.

"Сярод асноўных мэтаў фестывалю — умацаванне традыцыйных сямейных і духоўна-маральных каштоўнасцяў, падтрымка і папулярызацыя сямейнай творчасці, захаванне і пераемнасць традыцый", — адзначылі ў прэс-службе.

Стужка навiн
0