09:05 17 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.50
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.47
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
7330

У 2014 годзе Міжнародны музейны праект Culture Themes прапанаваў інтэрнэт-карыстальнікам зрабіць своеасаблівы флэшмоб, выклаўшы ў сацыяльныя сеткі свае фотаздымкі на фоне музейных экспанатаў.

МІНСК, 15 сту — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей 17 студзеня заклікае наведвальнікаў музеяў рабіць аўтапартрэты і выкладваць іх у інтэрнэт з хэштэгам #MuseumSelfie2018 і #artmuseumby.

"Калі некалькі гадоў таму фота і відэаздымка ў музеях наогул былі пад забаронай, то цяпер без успышкі можна здымаць практычна ўсюды. Дырэктары многіх музеяў свету лічаць, што гэта спрыяе прасоўванню мастацтва і дапамагае данесці інфармацыю да людзей, якія наогул раней маглі нічога не чуць пра выставы, што адбываліся ў музеях", — распавялі ў прэс-службе музея.

Па словах арганізатараў, мэта мерапрыемства — зрабіць наведванне музеяў больш папулярным і заўважным.

"Музеі павінны быць адкрытымі для ўсіх і для кожнага і ствараць камфортнае асяроддзе, дзе будзе цікава і тым, хто першы раз прыйшоў у музей, і тым, хто думае, што яны добра знаёмы з творчасцю таго ці іншага мастака", — адзначылі ў мастацкім музеі.

План мерапрыемства:

  • Атрымаць асалоду ад выяўленчага мастацтва
  • Ацаніць інтэрактыўныя фотазоны
  • Прыняць удзел у квэсце па экспазіцыі
  • Наведаць часовыя выставы Мастацкага музея
  • Акунуцца ў чароўную прыгажосць і меладычнасць джаза ў 19-20 гадзін

Слова selfie (ад англ. Self — сам) упершыню з'явілася ў 2002 годзе на аўстралійскім форуме. У апошні час сэлфі не губляе папулярнасці, нават Папа Рымскі Францыск выкладвае сэлфі з наведвальнікамі Ватыкана. У 2013 годзе selfie было прызнана Оксфардскім слоўнікам англійскай мовы словам года. У 2014 годзе Міжнародны музейны праект Culture Themes прапанаваў інтэрнэт-карыстальнікам зрабіць своеасаблівы флэшмоб, выклаўшы ў сацыяльныя сеткі свае фотаздымкі на фоне музейных экспанатаў.

"У 2018 годзе сэлфі — гэта новы асветніцкі фармат, які прыцягвае ў музей новую аўдыторыю", — рэзюмавалі ў мастацкім музеі.

Тэги:
селфи, selfie, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы