Naka Piano зайграе лепшыя песні ў адным з мінскіх клубаў

© Photo : Міла ІваноўскаяСпявачка Анастасія Шпакоўская
Спявачка Анастасія Шпакоўская - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вакалістка Наста Шпакоўская абяцае прыйсці з падарункам ад "далікатных" дзяўчат.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Гурт Naka Piano з монаперфомансаў вяртаецца ў клубы і ладзіць канцэрт у адным з мінскіх клубаў, дзе можна будзе пачуць новыя і лепшыя песні.

Серыя выступленняў арганізаваная ў супрацоўніцтве са знакавымі фігурамі беларускага андэграунда — дызайнерам Настай Шастак і ўдарнікам Дзмітрыем Харытонавічэм.

"У гэты раз мы праводзім так званы міжнародны жаночы дзень у рок-клубе. Каб надаць пафаса гульням праўды мы, як "далікатныя" дзяўчаты самі прыйдзем з падарункам. Але не з простым — гэта будзе фартэпіяна, хлопчыкам павінна спадабацца", — пракаментавала вакалістка Наста Шпакоўская.

Дзе: Бар ili Клуб (пр-т. Незалежнасці, 131/1)

Калі: 8 сакавіка, 19:00

Стужка навiн
0