Адкрыты форум пластычных тэатраў "ПлаSтформа" пройдзе ў Мінску

© Photo : НЦСМАдкрыты форум эксперыментальных пластычных тэатраў "ПлаSтформа Мінск" (архіўнае фота)
Адкрыты форум эксперыментальных пластычных тэатраў ПлаSтформа Мінск (архіўнае фота) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На "ПлаSтформе-2018" свае спектаклі прадставяць госці з замежных краін: Расіі, Украіны, Польшчы і ўпершыню - Нарвегіі.

МІНСК, 5 лют – Sputnik. Спектаклі адкрытага форуму эксперыментальных пластычных тэатраў "ПлаSтформа Мінск — 2018." пройдуць на пяці сцэнах з 13 па 19 лютага.

Адкрые "ПлаSтформу-2018" дзеянне ў стылі трагікамедыі "З пункту А ў пункт Б" рэжысёра-пастаноўшчыка Валерыі Хрыпач, якое адбудзецца 13 лютага ў арт-прасторы "Верх". Вечар працягнецца хэпэнінгам пры садзейнічанні творчай групы Structurers і музычнай групы Radiofillz.

Генеральная рыпетыцыя спектакля Рэвізор у пастаноўцы Мікалая Пінігіна - Sputnik Беларусь
"Рэвізор" па-беларуску: у Купалаўскім прадставілі новае прачытанне Гогаля

Галоўнай прэм'ерай форуму з'яўляецца спектакль пластычнага тэатра "ІнЖэст" "Генезіс#, або Паходжанне відаў", які пройдзе 14 лютага ў ОК16, праўда, паглядзець яго атрымаецца толькі паўналетнім гледачам. У спектаклі Вячаслава Іназемцава падымаецца філасофскае пытанне канфлікту прасторы і цела, якое дыктуе ўласную, асаблівую драматургію.

На "ПлаSтформе-2018" свае спектаклі прадставяць таксама госці з замежных краін: Расіі, Украіны, Польшчы і ўпершыню — Нарвегіі. Па заканчэнні кожнага вечара арганізатары абяцаюць абмеркаванне спектакляў з гледачамі.

Галоўная мэта форуму "ПлаSтформа" — падтрымка і развіццё сцэнічных жанраў пластычнага, танцавальнага і эксперыментальнага тэатраў у Беларусі. Першы такі форум прайшоў у 2013 годзе. У ходзе форуму вялікая ўвага надаецца адукацыйнаму аспекту: майстар-класам, лекцыям і семінарам. У гэтым годзе ў рамках форуму пройдзе майстар-клас па contemporary dance, а таксама практыцы butoh & physical theatre. У рамках тэарэтычнай часткі пройдуць лекцыі беларускіх даследчыкаў у галіне перфарматыўных мастацтваў.

Спектаклі форуму будуць ісці з 13 па 19 лютага ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, культурным інкубатары OK16, Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, шматфункцыянальнай арт-прасторы "Верх" і Беларускім дзяржаўным тэатры лялек.

Стужка навiн
0