23:55 18 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
У майстэрні мастака, архіўнае фота

Карціны пяці беларускіх мастачак пакажуць у галерэі "Універсітэт культуры"

© Sputnik / Ирина Петрович
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

У мінчан і гасцей сталіцы будзе толькі два тыдні на знаёмства з карцінамі выдатных аўтараў.

МІНСК, 12 сак — Sputnik. Наведвальнікі выставы жывапісу і графікі "Паралельныя гісторыі" змогуць пазнаёміцца з творчасцю пяці беларускіх мастачак, паведамляецца на афіцыйнай старонцы галерэі "Універсітэт культуры" у сацыяльнай сетцы "УКантакце".

Арганізатары запрашаюць гледачоў дакрануцца да свету мастацкіх вобразаў Алы Кушнер, Наталлі Каржыцкай, Наталлі Шапавалавай, Марыны Канавалавай і Юліі Нявейкі.

"Творчы працэс — гэта двухбаковы рух. З боку мастака — гэта раскрыццё свету, свайго захаплення ім і адкрыццё свету ў сабе. Тут ідзе зашыфроўка ўражанняў і пачуццяў сваёй індывідуальнай аўтарскай мовай. Сустрэчны рух — гэта рух гледача ў імкненні зразумець, што хацеў сказаць мастак", — падкрэслілі арганізатары. Яны ўпэуненыя, што падчас выставы гледачы змогуць знайсці паролі да вобразаў мастачак.

Урачыстае адкрыццё выставы запланавана на 14 сакавіка. Убачыць карціны выдатных беларускіх творцаў можна да 26 сакавіка.

Тэги:
выстава, Галерэя "Універсітэт культуры", Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы