16:15 18 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.48
  • 100 RUB3.14
Журналіст, тэлевядучы Уладзімір Познер

Познер і Ноч пажыральнікаў рэкламы: куды пайсці 28 мая - 1 чэрвеня ў Мінску

© Sputnik / Виталий Белоусов
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
Куды пайсці ў Мінску (44)
17 0 0

Выступ Уладзіміра Познера, чатыры канцэрты, "Ноч пажыральнікаў рэкламы 2018" і прэм'ернае кіно - самае цікавае на будучым тыдні.

Па папярэдніх прагнозах, ападкаў на наступным тыдні не чакаецца, а паветра прагрэецца да +27°C. Адпачыць ад працы вечарамі можна на выступе Уладзіміра Познера або адным з чатырох канцэртаў, паказах у рамках Ночы пажыральнікаў рэкламы, у кінатэатры за праглядам прэм'ернай стужкі і не толькі. Самыя цікавыя падзеі 28 мая — 1 чэрвеня шукайце ў падборцы Sputnik.

Выступ Уладзіміра Познера

У Палацы Рэспублікі ў аўторак пройдзе творчы вечар знакамітага тэлежурналіста Уладзіміра Познера. Арганізатары абяцаюць, што гледачам удасца пачуць апавяданні аб займальных выпадках з жыцця, далікатны гумар і тонкую аналітыку. Самыя адважныя прыхільнікі галоўнага інтэлектуала эпохі змогуць злавіць Познера на правакацыйных і вострых пытаннях.

Канцэрты: Цемнікава і вядомы джазмэн

У клубе-рэстаране The Skies вечарам у пятніцу выступіць Алена Цемнікава з хітамі і новымі песнямі.

Певица Елена Темникова
© Sputnik / Екатерина Лызлова
Спявачка Алена Цемнікава

У Палацы прафсаюзаў 29 мая прагучыць канцэрт легенды амерыканскага джаза — саксафаніста Гэры "Дэтройт" Уігінса разам з фартэпіянным трыа Канстанціна Хазановіча.

У Палацы Рэспублікі ў сераду з новай праграмай выступіць Дзіма Білан, а ў чацвер — Ігар Нікалаеў.

Рэспубліканскі апошні званок

У "Мінск-Арэне" 30 мая ўпершыню пройдзе маштабны рэспубліканскі апошні званок для выпускнікоў беларускіх школ. Праграма пачнецца ў 16:00 на прылеглай тэрыторыі: запланаваны выступленні творчых калектываў, гульні, спартыўныя спаборніцтвы і не толькі.

А ў 18:00 у самім комплексе пачнецца канцэрт; удзельнікаў арганізатары трымаюць у сакрэце, але запэўніваюць: выступяць самыя папулярныя сярод моладзі зоркі айчыннай эстрады.

Ноч пажыральнікаў рэкламы

Ва ўжо згаданым Палацы Рэспублікі 1 чэрвеня можна ўбачыць найбуйнейшае рэкламнае шоу ў свеце "Ноч пажыральнікаў рэкламы 2018". На працягу шасці гадзін стануць паказваць калекцыю адборных сусветных рэкламных ролікаў. Асноўная тэма гэтага года — "Магія рэкламы".

Запланавана і спецыяльная праграма ў перапынках: актыўныя зоны, інтэрактыўныя конкурсы і выступы папулярных артыстаў.

Фестываль ежы

На мінулым тыдні ў Мінску стартаваў чарговы папулярны сярод гараджан гастранамічны фестываль — "Gastrofest. Крафт". У двух дзясятках кафэ і рэстаранаў сталіцы прапануюць крафтавыя дэгустацыйныя сэты па адзінай цане ў 20 рублёў. Калі вы вырашылі абыйсці ўсе месцы, варта паспяшацца: прапанова будзе актуальна менш за месяц.

Бургер, архивное фото
© Pixabay
Бургер, архіўнае фота

Перформанс у моднай прасторы

У культурным цэнтры "Корпус" у чацвер пройдзе трансмедыйны перформанс Trans(form)ation / Пера(с)тварэнне, у якім злучацца паэтычныя чытанні, гук і малюнак: маладыя аўтары і перакладчыкі пачытаюць сучасную беларускую лірыку, ілюстратары адшукаюць адпаведныя вобразы, а музыкі з Германіі і Беларусі нададуць тэкстам асаблівую гукавую форму. Уваход вольны.

Дабрачынны канцэрт

У чацвер у КЗ "Атлант" клічуць на вялікі дабрачынны канцэрт, прысвечаны Дню абароны дзяцей. Арганізатары абяцаюць, што тут выступяць група "Тяни-Толкай", спявак і музыка Аляксандр Палціс і спявак, тэле-, радыёвядучы, акцёр Георгій Калдун; а артысты мінскай студыі дзіцячага танца пакажуць свае самыя яркія нумары.

Популярный певец и телеведущий Георгий Колдун
© Sputnik / Виктор Толочко
Папулярны спявак і тэлевядучы Георгій Калдун

3D-спектакль па Дастаеўскаму

Увечары ў панядзелак на сцэне Рэспубліканскага палаца адбудзецца прэм'ера новага 3D-спектакля "Аднойчы ў вялізным горадзе" па матывах аповяду Фёдара Дастаеўскага. Абяцаюць яркае відовішча: у пастаноўцы задзейнічаная паваротная сцэна, аб'ёмныя 3D-праекцыі і не толькі. Спектакль будзе цікавы як дарослым, так і юным гледачам.

Новыя (і старыя) фільмы

Традыцыйна ў чацвер у пракат выйдзе некалькі кінапрэм'ер. З 31 мая будуць даступныя такія фільмы, як фантастыка "Чарнавік" паводле рамана Сяргея Лук'яненкі, дэтэктыў "Чырвоны верабей", камедыйны баявік "Псы пад прыкрыццём" і анімацыйная стужка "Два хвасты".

У рамках праекта Cinemascope ў кінатэатры "Ракета" кожны будні дзень можна будзе ўбачыць розныя кінастужкі. Напрыклад, на тыдні будуць даступныя да прагляду драмы "Уладар мух" Пітэра Брука (1963) і "Манхэтэн" Вудзі Алена (1979), дэтэктыў Альфрэда Хічкока "Непрыемнасці з Гары" (1955), а таксама камедыя Чарлі Чапліна "Малыш" (1921).

Тэмы:
Куды пайсці ў Мінску (44)
Тэги:
канцэрты, адпачынак, кіно, выставы, Культурна-масавыя мерапрыемствы, Алена Цемнікава, Уладзімір Познер, Георгій Калдун, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы