09:32 21 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.01
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
Скрыпкі, архіўнае фота

Дызайнерскі фестываль і "вулічны" аркестр: куды пайсці 10 чэрвеня ў Мінску

© Pixabay
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1211

Фестываль дызайнерскіх вырабаў, дзіцячае свята ў гандлёвым цэнтры і выстава-шоу катоў - самае цікавае ў гэту нядзелю.

У нядзелю тэмпература паднімецца да +24°C, і хоць ападкаў сіноптыкі і не чакаюць, не ўвесь дзень будзе сонечным. Пацешыцца можна на фестывалі дызайнерскіх вырабаў у Батанічным садзе, на Міжнароднай выставе катоў або ў кінатэатры за праглядам свежай або рэтрастужкі, а з дзіцем наведаць бясплатнае свята ў гандлёвым цэнтры. У традыцыйнай падборцы Sputnik — годныя ўвагі падзеі 10 чэрвеня.

Фестываль дызайнерскіх вырабаў

Мерапрыемства пад назвай "Аблічча Беларусі" захопіць Цэнтральны батанічны сад на ўвесь уікэнд. У тым ліку ў нядзелю можна будзе палюбавацца цвіценнем дэкаратыўнай калекцыі півоняў, наведаць майстар-класы і лекцыі.

Липовая аллея в Ботаническом саду
© Sputnik / Виктор Толочко
Алея ў Батанічным садзе

У праграме: фуд-зоны рознага характару, рамесніцкія майстэрня, модныя паказы і канцэрт. Білет каштуе 4-7 рублёў.

Міжнародная выстава катоў

У гандлёвым цэнтры Galleria Minsk 10 чэрвеня працягнецца выстава "Містэр Кот 2018". Запланаваная маштабная шоу-праграма — конкурсы, выступленні, майстар-класы і многае іншае.

Международная выставка кошек
© Sputnik / Наталья Селиверстова
Міжнародная выстава катоў

Пад адным дахам абяцаюць сабраць самых тытулаваных катоў, а яшчэ лепшых котак і кацянят самых розных парод і афарбовак ад вядучых заводчыкаў з Беларусі, краін СНД і Еўропы.

Дзіцячае свята ў ГЦ Мінска

У гандлёва-забаўляльным цэнтры Galileo ў нядзелю пройдзе тэматычнае дзіцячае свята, прысвечанае будучаму Чэмпіянату свету па футболе. Гасцей чакаюць спартыўна-забаўляльная зона ад ФК "Дынама-Мінск", аквагрым і твістынг, майстар-клас і пачастункі. Уваход вольны.

Фестываль "Мядовыя дні"

У кожныя выхадныя чэрвеня ў мінскім Свята-Елісавецінскім манастыры будзе праходзіць бясплатны сямейны фестываль, 10 чэрвеня — не выключэнне.

Свято-Елисаветинский монастырь украшают на Рождество
© Sputnik / Виктор Толочко
У мінскім Свята-Елісавецінскім манастыры

У дні фестывалю тут адкрыецца летняе кафэ з карыснымі прысмакамі ад фітамайстэрні, стравамі манастырскай кухні, выпечкай і травянымі чаямі. Пройдуць спектаклі і арт-мерапрыемствы, запланаваныя інтэрактыўныя праграмы і майстар-класы.

Канцэрт аркестра ля Вялікага тэатра

Апошняя нядзеля, калі ўсе жадаючыя могуць бясплатна ўбачыць выступленне аркестра прама на вуліцы каля Вялікага тэатра. У нядзелю 10 чэрвеня музыкі зноў адыграюць паўгадзінную праграму з папулярнай класічнай музыкі. Калі вы яшчэ не паспелі, наведайце хоць бы аднойчы.

Заявки на экскурсию в Большой театр в этом году подали более 2 тысяч человек.
© Sputnik / Виктор Толочко
Канцэрт аркестра ля Вялікага тэатра

Новыя (і старыя) фільмы

Традыцыйна ў чацвер у пракат выйшла некалькі кінапрэм'ер. У нядзелю 10 чэрвеня ў большасці кінатэатраў горада будуць даступныя такія фільмы, як фантастычны баявік "Свет Юрскага перыяду 2", камедыя "Красуня на ўсю галаву", трылер "Рэінкарнацыя" і драма Кірыла Сярэбранікава "Лета" пра жыццё і творчасць Віктара Цоя.

У рамках праекта Cinemascope ў кінатэатры "Ракета" у гэты дзень можна будзе ўбачыць драму Вудзі Алена "Кулі над Брадвеем" (1994 г.) і вестэрн Джыма Джармуша "Мярцвяк"(1995).

Дарэчы, летнія паказы фільмаў стартавалі і ў адкрытым кінатэатры бара "Гарышча" на Зыбіцкай. У нядзелю тут пакажуць камедыю "Жыццё ёсць жыццё" (2015, Чэхія) і фантастычны фільм "Пытанні, якія часта задаюць аб падарожжах у часе" (2009, Вялікабрытанія).

Тэги:
мерапрыемствы, адпачынак, кіно, выставы, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы