Lidbeer 2018: на фэсце выступяць "Ленінград" і "Воплі Відоплясова"

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкЮбілейны канцэрт гурта "Воплі Відоплясава"
Юбілейны канцэрт гурта Воплі Відоплясава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гасцей маштабнага фэсту чакаюць вялікі фудкорт, забаўляльныя зоны і квэсты, вулічныя музыкі і канцэрт топавых гуртоў.

МІНСК, 13 чэр — Sputnik. Чацвёрты фестываль хмеля, соладу і вады Lidbeer, на якім выступяць рок-гурты з Беларусі, Расіі і Украіны, пройдзе ў Лідзе 8 верасня, паведамілі Sputnik арганізатары.

Вялікі фудкорт і намётавы гарадок

У гэтым годзе колькасць фестывальных зон павялічыцца: забаўляльных лакацый стане больш, працаваць яны пачнуць у 10:00. З'явяцца і новыя кропкі для адпачынку — ля сцен замка і на набярэжнай. На вялікім фудкорце таксама стане больш удзельнікаў: так ініцыятары разлічваюць скараціць чэргі.

Як і ў мінулым годзе, усіх жадаючых запросяць на бясплатную экскурсію па заводзе "Лідскае піва".

Традыцыйна будзе функцыянаваць намётавы гарадок фармату all inclusive, дзе можна пераначаваць — арэндаваць месца, палатку або спальны мяшок.

"Ленінград", "Воплі Відоплясова" і не толькі

Канцэрт на вялікай сцэне стартуе ў 17:30. Тут будуць працаваць асобны фудкорт і зона з актывацыямі. У гэты дзень на сцэне выступяць рок-калектывы з Беларусі, Расіі і Украіны.

Свае кампазіцыі выканаюць беларускі поп-рок-калектыў "ЧуVство Полёта" і энергічны рок-гурт Nizkiz (якому ў гэтым годзе спаўняецца 10 гадоў); з прызнанымі хітамі і песнямі з новага альбома прыедуць "піцерскія рамантыкі" Animal ДжаZ.

Галоўныя гурты выступяць увечары: добра знаёмыя ўкраінскія зоркі "Воплі Відоплясова", якіх шмат хто лічыць заснавальнікамі ўкраінскага рок-н-ролу і этна-року, і групоўка Сяргея Шнурава "Ленінград", якая нядаўна адзначыла 20-годдзе творчай дзейнасці.

Фестываль пройдзе ў Лідзе 8 верасня, уваход вольны. Доступ на пляцоўку гала-канцэрта абыйдзецца ў суму ад 25 рублёў (колькасць квіткоў па стартавым кошце абмежаваная).

Стужка навiн
0