09:40 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Веласіпеды перад гонкай, архіўнае фота

Ноч гонгаў, кіно і велаэкскурсія: куды пайсці ў будні 9-13 ліпеня ў Мінску

© Pixabay
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
Куды пайсці ў Мінску (44)
17 0 0

Ноч гонгаў на прыродзе, велаэкскурсія па сталіцы і паказы рознага кіно - самае цікавае на будучым тыдні.

Па папярэдніх прагнозах тэмпература ў будні будзе падымацца да +22°C, аднак амаль кожны дзень магчымыя кароткачасовыя дажджы, а часам і навальніцы. Пацешыцца ў гэтыя дні можна на прэм'ерным або рэтракінапаказе, велаэкскурсіі па Мінску, бясплатнай трэніроўцы па адзінаборстве і не толькі. Шукайце ў традыцыйнай падборцы падзей Sputnik цікавыя падзеі 9-13 ліпеня.

Ноч гонгаў на хутары

Хутар "Шаблі" прапануе мінчанам разам правесці вечар пятніцы: ад усходу да захаду сонца тут будзе доўжыцца "Ноч гонгаў" — незвычайны канцэрт з элементамі гукавой медытацыі.

У рамках мерапрыемства, якое пройдзе на прыродзе, абяцаюць яшчэ ранішні занятак ёгай. Усіх гасцей маюць намер напаіць гарбатай і пачаставаць печывам. З сабой раяць узяць палатку, дыванок, спальнік і вопратку цяплей. Кошт удзелу — ад 35 рублёў.

Аглядная велаэкскурсія па Мінску

У бліжэйшы месяц па пятніцах у Мінску будуць праводзіць 2,5-гадзінныя аглядныя велаэкскурсіі па самых славутых мясцінах горада. Кошт удзелу — ад 5 да 12 рублёў, веласіпед можна ўзяць напракат.

Фестываль ежы ў фудтраках

У пачатку лета ў Мінску адкрылася новая лакацыя пад назвай "Пясочніца". У рамках ужо звыклага "Gastrofest. Street Food" мінчане могуць смачна паесці на першай у горадзе стаянцы фудтракаў, дзе 16 удзельнікаў прапануюць гасцям спецыяльныя сэты па адзінай цане ў 7 рублёў.

Бясплатна: нянудныя лекцыі і адзінаборствы

У культурным цэнтры "Корпус" кожны панядзелак гутараць з цікавымі людзьмі ў рамках цыкла Нясумных, па словах арганізатараў, лекцый на самыя розныя тэмы. Паслухаць і нават паўдзельнічаць у дыскусіі можа любы ахвотны — уваход кожны раз вольны.

А ў сталічнай фітнес-студыі "Форма" на мінулым тыдні стартавалі бясплатныя трэніроўкі па адзінаборстве: можна як проста паспрабаваць свае сілы, так і запісацца на заняткі.

Кіно: паказы пад адкрытым небам, навінкі, канцэрты, фестывалі

Традыцыйна ў чацвер у пракат выходзяць кінапрэм'еры: на гэтым тыдні будзе ўсяго адна — з 12 ліпеня будзе даступны да прагляду баявік "Хмарачос".

У кінатэатрах сеткі Silver Screen стартуюць эксклюзіўныя паказы канцэрта Muse "Drones World Tour". Шоу са спецэфектамі — гіганцкімі лазернымі праекцыямі і святлодыёднымі палотнамі — было знята ў рамках сусветнага турнэ 2016 года. Дарэчы, яго высока ацаніла заходняя прэса, палічыўшы канцэрт "займальным, тэатральным і тэхнічна бездакорным".

У рамках фестывалю сучаснай музыкі і нямога кіно "Кінема" ва ўнутраным дворыку музея-майстэрні З. І. Азгура нямыя фільмы класікаў сусветнага кінематографа паказваюць у агучцы сучасных беларускіх і замежных музыкаў і кампазітараў. У будучы чацвер можна будзе ўбачыць карціну "Крык зязюлі" (ЗША, 1927).

А ў Галерэі класічнага і сучаснага мастацтва ДК таксама стартавалі "кіначацвяргі" 12 ліпеня абяцаюць эмацыйныя анімэ-казкі, а акрамя іх — гутаркі з кінакрытыкам, летнія кактэйлі па спецыяльнай цане і тэматычную фотазону. Наведаць можна за 5-7 рублёў. Колькасць месцаў абмежавана.

Разнастайныя выставы

Новая выстава Voyage, Voyage сустракае гасцей у Палацы мастацтваў: свае працы тут прадставяць многія беларускія творцы. Дэвіз мерапрыемства — ніякіх межаў, так што экспазіцыя вельмі разнамасная: прадстаўлены жывапіс, графіка, скульптура, шкло, дрэва, камень, тэкстыль, скура, светлавыя кампазіцыі, камп'ютарная графіка і іншае.

У рамках праекта "Арт-запраўка" ў сталіцы на мінулым тыдні адкрылася шэсць новых кругласутачных бясплатных музеяў. У экспазіцыі — амаль паўсотні карцін сучасных беларускіх мастакоў, знайсці якія можна на адной з шасці сталічных АЗС сеткі "А-100".

У ТРЦ Dana Mall гасцей па-ранейшаму сустракае выстава Future Live, дзе на свет прапануюць зірнуць у акулярах віртуальнай рэальнасці (за 10-18 рублёў). У Музеі прыроды і экалогіі можна зірнуць на жывых экзатычных жывёл (3-6 рублёў), а таксама казурак і павукападобных (2,5-3,5 рублі).

Тэмы:
Куды пайсці ў Мінску (44)
Тэги:
кіно, выставы, мерапрыемствы, адпачынак, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы