05:16 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Кінапраектар

Кубінскі фестываль і кінапаказы: куды пайсці ў будні 16-20 ліпеня ў Мінску

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
Куды пайсці ў Мінску (44)
1610

Кубінскі фестываль на Мінскім моры, велаэкскурсія па Мінску і кінапаказы на свежым паветры - самае цікавае на будучым тыдні.

Па папярэдніх прагнозах, тэмпература ў будні падымецца да +22°C, але ў любы з дзён могуць ісці дажджы і грымець навальніцы. Пацешыцца на тыдні можна на Кубінскім фестывалі, прэм'ерным або рэтракінапаказе, бясплатным занятку па славянскай гімнастыцы або імправізацыйным канцэрце. Шукайце ў традыцыйнай падборцы падзей Sputnik цікавыя падзеі 16-20 ліпеня.

Кубінскі фестываль на Мінскім моры

У комплексе "Рыўера кантры клаб" на ўзбярэжжы Заслаўскага вадасховішча ў будучую пятніцу адбудзецца фестываль у кубінскім антуражы, па словах арганізатараў — пад стаць карнавалу.

Гасцей чакае музычная праграма (спецыяльны госць — кубінскі аркестр Hot Havana Orchestra), аўтэнтычная кубінская кухня, запальная сальса, а яшчэ пошук скарбаў, куток Хэмінгуэя і конкурс касцюмаў за круты прыз. Кошт уваходу — 20-40 рублёў.

Канцэрт імправізацыйнага аркестра

У аўторак у культурным цэнтры "Корпус" адбудзецца яшчэ адзін канцэрт Minsk Improvisers Orchestra, які закліканы спантанна ствараць музыку ў рэжыме рэальнага часу.

Удзельнікі аркестра ўпершыню бачаць адзін аднаго ў дзень выступу. Можна як паўдзельнічаць у канцэрце, так і проста паслухаць яго.

Аглядная велаэкскурсія па Мінску

Кожную пятніцу на працягу ўсяго ліпеня ў Мінску будуць праводзіць 2,5-гадзінныя аглядныя велаэкскурсіі па самых славутых мясцінах горада. Кошт удзелу — ад 5 да 12 рублёў. Веласіпед прапануюць узяць напракат на месцы. Неабходная папярэдняя рэгістрацыя.

Фестываль ежы ў фудтраках

У сталіцы па-ранейшаму працуе новая лакацыя — стаянка з 16 фудтракаў пад назвай "Пясочніца". У рамках ужо звыклага "Gastrofest. Street Food" тут прапануюць пакаштаваць дэгустацыйныя сэты ад мноства мінскіх устаноў па адзінай цане ў 7 рублёў.

Кіно: паказы пад адкрытым небам, навінкі, фестывалі

Традыцыйна ў чацвер у пракат выйдзе некалькі кінапрэм'ер: з 19 ліпеня будуць даступныя трылер "Клуб мільярдэраў", фільм жахаў "Парыж. Горад Zомбі" і меладрамы "Мектуб, маё каханне" і "Зоі".

У рамках праекта Cinemascope ў кінатэатры "Ракета" на тыдні будуць даступныя розныя кінастужкі: у іх ліку крымінальны трылер Альфрэда Хічкока "Незнаёмцы ў цягніку" (1951), вестэрн Джыма Джармуша "Мярцвяк" (1955), а таксама драмы "Тупік" (1966) Рамана Паланскі і "Грамадзянін Кейн" (1941) Орсана Уэлса.

У Музеі гісторыі беларускага кіно стартуе рэтраспектыва, прысвечаная Кіры Муратавай: у сераду тут пакажуць карціну "Спазнаючы белае святло", а ў пятніцу — "Змена долі".

У Галерэі класічнага і сучаснага мастацтва ДК працягваюцца "кіначацвяргі": 19 ліпеня абяцаюць эмацыйныя анімэ-казкі, а акрамя іх — гутаркі з кінакрытыкам, кактэйлі і фотазону. Наведаць можна за 5-7 рублёў.

Бясплатна: славянская гімнастыка, адзінаборствы, лекцыі

У сталічнай YogaArtStudio ў аўторак правядуць бясплатны майстар-клас па славянскай гімнастыцы — па перакананнях арганізатараў, простай, эфектыўнай і карыснай для прыгожага полу практыцы.

У той жа дзень у мінскай фітнес-студыі "Форма" працягнуцца бясплатныя трэніроўкі па адзінаборстве: можна запісацца на заняткі або проста паспрабаваць свае сілы ў чымсьці новым.

А ў культурным цэнтры "Корпус" па панядзелках слухаюць нянудныя лекцыі ў выкананні розных цікавых людзей. Напрыклад, спікер бліжэйшай — вядомы ўсходазнаўца і музейны стэндапер Мікіта Моніч. Прапануюць проста паслухаць ці нават паўдзельнічаць у дыскусіі.

Тэмы:
Куды пайсці ў Мінску (44)
Тэги:
мерапрыемствы, музыка, адпачынак, кіно, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы