12:06 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Гандлярка на кірмашы, архіўнае фота

Карацісты, рыцары і пенная вечарынка: чым здзівіць Ганненскі кірмаш

© Sputnik Альфрэд Мікус
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
3130

Што паглядзець і чым разжыцца на традыцыйным кірмашы, чытайце ў аглядзе Sputnik.

Штогод у Зэльве праводзяць Ганненскі кірмаш, адметны як сваімі гандлёвымі радамі, так і мноствам забавак. У гэтым годзе кірмаш будзе асаблівы, бо пройдзе адразу пасля святкавання гарадскім пасёлкам свайго 760-годдзя. Чым у гэтым годзе збіраюцца здіўляць гасцей арганізатары, высветліў Sputnik.

Што паглядзець у цэнтры

Цэнтральная пляцоўка кірмаша на галоўнай плошчы Зэльвы распачне сваю працу з тэатралізаванага прадстаўлення "Віват, кірмаш!" а 12-й газіне. Пасля канцэрту ансамбля "Бацька атаман", які прыедзе ў Зэльву з Мінска, з 13:20 да 14:00 пройдзе ушанаванне перадавікоў жніва-2018, а другой гадзіне пачнецца выступ мінскага струннага квартэта "Astorio".

Пасля, да трох часоў дня, можна паслухаць творчыя калектывы з Польшчы і Латвіі і паглядзець на падвядзенне вынікаў конкурсаў гандлёвых месцаў і кірмашовых падворкаў.

З 14:00 да 18:00 побач, у паркавай зоне, пройдзе рыцарскае шоу з удзелам клуба "Гівойт", а ў 15:00 – сапраўдны рыцарскі турнір.

Пасля трохгадзіннага перапынку, а 18-й, на плошчы адбудзецца выступленне вулічных тэатраў "Кірмашовая буфанада". Пасля сваё майстэрства прадэманструюць прадстаўнікі Зэльвенскага спартыўнага клуба каратэ "Фудосін".

Пасля да паўночы гасцей кірмаша будуць забаўляць канцэртам і шоу, у якіх прымуць удзел Саша Нэма, брэсцкі тэатр танца "Фантазія", арт-групы "Беларусы" і іншыя.

Скончыцца кірмаш апоўначы феерверкам. Тыя ж, каму не хапіла забаў, пасля могуць наведаць Дом культуры, дзе да чатырох раніцы працягнецца пена-лазерна-танцавальнае шоу.

Музей пад адкрытым небам

Культурны складнік кірмашу будзе прадстаўлены не толькі музыкай і шоу. Каля культурна-забаўляльнага цэнтру "Феерыя" з 12:00 да 18:00 будзе працаваць музей пад адкрытым небам "Скарбніца"

Майстар-класы і фотавыстава

Зразумела, абавязкова трэба зазірнуць на падворкі раённых дамоў рамёстваў і прыняць удзел у майстар-класах, якія пройдуць на рамеснай пляцоўцы кірмашу ў цэнтральным скверы. З 12:15 да 18:00 там жа можна будзе наведаць фотавыставу Альфрэда Мікуса, які вядомы сваімі здымкамі абрадаў і прыроды Беларусі.

Пятровіца – 2018
Пятровіца – 2018, фота Альфрэда Мікуса

Эх, пракачу!

На вуліцы Перамогі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы прадставяць сваі падворкі, якія будуць працаваць з 12:15 да 21:00. Там жа ў той жа час можна будзе здзейсніць падарожжа на брычцы, пракаціцца на конях і ў павозцы. Лепшую павозку абяруць на конкурсе з 14:30 да 15:00.

Гандлёвая пляцоўка

Прыцаніцца, а можа і набыць нешта карыснае ў гаспадарцы можна будзе з 12:15 да 21:00 на вуліцах Савецкай, Паркавай і Акадэміка Жэбрака, дзе таксама можна будзе падсілкавацца на фудкорце, які будзе працаваць з 12:15 да 19:00. Там жа да паўночы будуць працаваць прыватныя гандлёвыя рады.

Тэги:
Ганненскі кірмаш, Зэльва, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы