19:56 23 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Кнігі ў краме Логвінаў

У кнігарні "Логвінаў" расставяць "Габрэйскія акцэнты"

© Фото: страница магазина "Логвінаў" в Facebook
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
810

На прэзентацыі новага нумару часопіса, прысвечанага яўрэйскай тэматыцы, можна будзе пачуць вершы беларускіх габрэйскіх паэтаў, пакладзеныя на музыку.

МІНСК, 11 вер – Sputnik. Вялікая прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет" адбудзецца з кнігарні "Логвінаў" 11 верасня ў 19:00, паведамляецца на афіцыйнай старонцы кнігарні ў "Фэйсбуку".

Новы нумар мае назву "Габрэйскі акцэнт". На прэзентацыі пра сваё бачанне габрэйскай літаратуры і культуры раскажуць вядомыя беларускія аўтары і перакладчыкі, такія як Андрэй Хадановіч, Сяргей Шупа, Юля Цімафеева, Віктар Жыбуль, Ганна Янкута і іншыя. Вядоўцай імпрэзы будзе Альгерд Бахарэвіч.

Таксама наведвальнікі мерапрыемства пачуюць песні на вершы беларускіх габрэйскіх паэтаў у выкананні віцебскага паэта і музыкі Міхаіла Рубіна.

На прэзентацыі таксама можна бедзе набыць іншыя выданні кнігарні "Логвінаў".

Пачнецца імпрэза ў 19:00, уваход вольны. Адрас кнігарні: Мінск, праспект Незалежнасці, 37а.

Тэги:
Кнігарня Логвінаў, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы