05:15 14 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Малюнак Міці Післяка для кубачкаў з кавай

Нашумелую выставу Міці Післяка працягнулі да 27 красавіка

© Photo: Facebook / Митя Писляк
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
4110

Арганізатары раяць перад наведваннем зарадзіць мабільныя тэлефоны: яны спатрэбяцца каб параўнаць эскізы Міці з вынікамі работы.

МІНСК, 20 кра - Sputnik. Галерэя ДК працягнула экспазіцыю беларускага стыт-арт мастака Міці Післяка "Behind the scenes" да 27 красавіка, паведамілі арганізатары.

Сёння Міця Післяк лічыцца адным з самых актуальных беларускіх мастакоў. Гэта ён намаляваў стыкерпак з пандамі для Viber, стварыў свой гадзіннік для "Луч і аформіў больш за 30 грамадскіх устаноў Беларусі.

Выстава арганізаваная такім чынам, што пры дапамозе сваіх смартфонаў наведвальнікі змогуць параўнаць эскізы Міці і фінальныя работы.  Дарэчы, усе работы прадаюцца і частку з іх ужо набылі наведвальнікі выставы. 10% ад продажу карцін будуць накіраваныя на дапамогу бяздомным жывёлам.

25 красавіка у галерэі ДК адбудзецца сустрэча з Міцем, падчас якой ён распавядзе гісторыі стварэння сваіх работ і адкажа на пытанні наведвальнікаў.

Тэги:
Мінск, Міця Післяк

Галоўныя тэмы