04:31 19 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Канцэрт гурта Nazareth у Маскве

Nazareth адзначыць паўвекавы юбілей канцэртам у Мінску

© Sputnik / Владимир Астапкович
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

У рамках вялікага тура вядомы шатландскі рок-гурт парадуе і беларускіх прыхільнікаў: гледачам прадставяць сапраўднае рок-шоу.

МІНСК, 12 кас - Sputnik. Грандыёзны канцэрт вядомага шатландскага рок-гурта Nazareth прабразгае ў Мінску ў сярэдзіне лістапада, пра гэта паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Музыкі адпраўляюцца гастраляваць з нагоды вялікага юбілею: калектыў на сцэне ўжо паўсотні гадоў. У рамках вялікага тура Nazareth пацешаць і беларускіх прыхільнікаў - прадставяць гледачам сапраўднае рок-шоу.

Свежы студыйны альбом гурта Tattooed On My Brain амаль адразу трапіў на верхнія радкі чартаў ў Еўропе і Англіі. Дарэчы, заснавальнік гурта Піт Эгню абяцаў, што новая пласцінка многіх "прымусіць выскачыць са шкарпэтак".

Большасць альбомаў Nazareth за 50 гадоў існавання калектыву сталі класікай рока. А выпушчаныя ў іх залаты перыяд дыскі (у іх ліку Razamanaz, Loud'n'Proud і Close Enough For Rock'n'Roll) заваявалі больш за паўсотні залатых і плацінавых узнагарод.

"Вялізны зарад энергіі, новы альбом, залатыя хіты, якія сталі класікай сусветнага року стануць сапраўдным падарункам для прыхільнікаў вялікага гурта", - абяцаюць арганізатары.

Канцэрт Nazareth прабразгае ў вялікай зале Палаца Рэспублікі 12 лістапада, пачатак у 19:00. Кошт квіткоў - ад 35 да 110 рублёў.

Тэги:
Канцэрт, Мінск

Галоўныя тэмы