Дзмітрый Дзюжаў прачытае ў Мінску "Яўгена Анегіна"

© Photo : ООО "Берин Арт Менеджмент"Дзмітрый Дзюжаў
Дзмітрый Дзюжаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
"Разыначкай" спектакля ініцыятары называюць музыку Сяргея Пракоф'ева, якая прагучыць у выкананні сімфанічнага аркестра Беларусі.

МІНСК, 2 сне - Sputnik. Монаспектакль "Яўген Анегін" з удзелам вядомага акцёра Дзмітрыя Дзюжава адбудзецца на сцэне Белдзяржфілармоніі будучай вясной, паведамляюць арганізатары мерапрыемства.

Пастаноўка "Яўген Анегін" будзе паказаная ў рамках VI міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае"; гэты шэдэўр, перакананыя арганізатары, і сёння не страціў сваёй актуальнасці. Чытаць твор стане вядомы расійскі акцёр тэатра і кіно Дзмітрый Дзюжаў.

"Раней у мяне было адчуванне, што "Яўген Анегін" - гэта пра нейкага няўдачніка, які так нічога не змог у жыцці зрабіць. Ні заваяваць жанчыну, ні стварыць сям'ю, ні выхаваць дзяцей... І навошта пра яго столькі пісаць? І вось, праз шмат гадоў, калі ўжо ў дарослым узросце я стаў вывучаць гэты твор, аказалася, што яго літаральна піць можна і бясконца атрымліваць асалоду.

Я праштудзіраваў шмат літаратуры пра гэтышэдэўр, вывучыў яго на памяць і паспрабую са сцэны прачытаць яго так, каб у кожнага гледача ў зале ўзнікла жаданне ўзяць раман у рукі і перачытаць", - дзеліцца ўражаннямі Дзюжаў.

© Photo : ООО "Берин Арт Менеджмент"Монаспектакль "Яўген Анегін"
Дзмітрый Дзюжаў прачытае ў Мінску Яўгена Анегіна - Sputnik Беларусь
Монаспектакль "Яўген Анегін"

"Разыначкай" спектакля ініцыятары называюць музыку савецкага кампазітара Сяргея: яна будзе суправаджаць спектакль, а прагучыць у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі, дырыжаваць якім будзе маэстра Аркадзь Берын.

Монаспектакль "Яўген Анегін" можна будзе ўбачыць на сцэне Белдзяржфілармоніі 4 сакавіка, пачатак пастаноўкі ў 19:00.

Стужка навiн
0