08:03 30 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.68
  • 100 RUB3.41
Прэс-рэлізы
Атрымаць кароткую спасылку
37 0 0

У межах праекта Sputnik.Меркаванні даследчыкі вывучылі стаўленне французаў, немцаў і брытанцаў да інфармацыі аб злачынствах мігрантаў, якую ўлады іх краінаў даюць журналістам.

МІНСК, 19 кра — Sputnik. Паводле дадзеных апытання  Sputnik. Меркаванні, пераважная большасць жыхароў Германіі (68%), Францыі (67%) і амаль палова жыхароў Вялікабрытаніі (46%) лічаць, што інфармацыя, якую падаюць СМІ і ўлады іх краін аб злачынствах мігрантаў, не з'яўляецца аб'ектыўнай. Дадзеныя былі атрыманы падчас апытання, праведзенага даследчымі кампаніямі Populus і Ifop для інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik.

Менш за ўсіх схільны давяраць сваім уладам і СМІ жыхары Францыі — толькі 17% французаў лічаць, што ім даюць аб'ектыўную інфармацыю аб злачынствах, якія маглі здзейсніць мігранты. У Германіі колькасць жыхароў, якія давяраюць сваім СМІ і ўладам трохі вышэй (25%), у Вялікабрытаніі 36% рэспандэнтаў маюць давер да інфармацыі аб злачынствах мігрантаў, якую ім падаюць.

Дадзеныя апытання паказалі, што большасць еўрапейцаў дэманструе высокую дасведчанасць у гэтым пытанні: толькі 7% у Германіі, 16% у Францыі і 18% у Вялікабрытаніі не змаглі адказаць на пытанне.

Апытанне ў Вялікабрытаніі і Германіі было праведзена даследчай кампаніяй Populus c 03 па 04 лютага 2016 года. У апытанні ўзялі ўдзел 3556 рэспандэнтаў, у Вялікабрытаніі (1047), Германіі (1010). Апытанне ў Францыі было праведзена найбуйнейшай даследчай кампаніяй IFop з 3 па 5 лютага 2016 года. У апытанні ўзялі удзел 1499 рэспандэнтаў. Выбарка рэпрэзентуе насельніцтва краіны па полу, узросту, геаграфіі.

Sputnik.Меркаванні
© Инфографика
Sputnik.Меркаванні

Sputnik.Меркаванні — міжнародны праект па вывучэнні грамадскай думкі стартаваў у студзені 2015 года. Партнёрамі праекта выступаюць вядомыя даследчыя кампаніі Populus, Ifop і Forsa. У межах праекта Sputnik.Меркаванні рэгулярна праводзяцца апытанні грамадскай думкі ў краінах Еўропы і ЗША па найбольш актуальных сацыяльных і палітычных пытаннях.

Sputnik (sputniknews.com) — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш, чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Тэги:
Міграцыя насельніцтва, Грамадства, Sputnik. Меркаванні, Еўропа

Галоўныя тэмы