22:48 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
У студыі радыё Sputnik

Sputnik загаварыў па-літоўску

© Sputnik / Konstantin Chalabov
Прэс-рэлізы
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Sputnik Літва стаў трэцім па ліку рэсурсам інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik у краінах Балтыі.

ВІЛЬНЯ, 19 сне — Sputnik. Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik запусціла інфармацыйны партал на літоўскай і рускай мовах. Прафесійная каманда журналістаў і рэдактараў распавядае аб міжнародных і мясцовых падзеях, прадстаўляючы ўсю разнастайнасць меркаванняў па актуальных тэмах. Навіны пададзеныя ў розных фарматах: інфаграфіка, відэа, фотарэпартажы, онлайн-эфіры, інтэрнэт-галасаванні. Акрамя аператыўных навін на партале Sputnik Літва чытачам даступныя аналітычныя матэрыялы, эксклюзіўныя інтэрв'ю, экспертныя ацэнкі.

Sputnik Літва стаў трэцім па ліку рэсурсам інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik у краінах Балтыі. Так, у пачатку 2016 года былі запушчаныя навінавыя парталы Sputnik Латвія і Sputnik Эстонія. У кастрычніку гэтага года Sputnik Эстонія увайшоў у ТОП-10 грамадска-палітычных інтэрнэт-выданняў краіны, сярод якіх традыцыйныя лідэры навінавага інтэрнэт-прасторы — postimees.ee, delfi.ee, ohtuleht.ee, aripaev.ee, linnaleht.ee і іншыя.

Канцэпцыя Sputnik — гэта перадавыя тэхналогіі вяшчання, высокі прафесіяналізм і блізкасць да чытача, што дазваляе Sputnik хутка развівацца і заваёўваць аўдыторыю па ўсім свеце. Слоган "Гаворым тое, пра што іншыя маўчаць" цалкам адлюстроўвае змест навінавых рэсурсаў Sputnik, мэта якіх — данесці розныя пункты гледжання на сусветныя падзеі.

Sputnik — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Тэги:
Sputnik Літва, Літва

Галоўныя тэмы