Sputnik.Меркаванні: у Еўропе адзначаюць пагаршэнне сітуацыі з мігрантамі

© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў медыябанкБежанка з дзецьмі. Архіўнае фота
Бежанка з дзецьмі. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод незадаволеных - большасць тых, якія прытрымліваюцца правых поглядаў і асоб, якім больш за 35 гадоў.

МІНСК, 22 сне — Sputnik. Паводле дадзеных апытання Sputnik.Меркаванні, большасць жыхароў Італіі (79%), Францыі (67%) і Вялікабрытаніі (53%) лічаць, што за апошні год сытуацыя з мігрантамі ў іх краінах пагоршылася. У Германіі і Іспаніі колькасць незадаволеных склала 45%, а ў Польшчы іх доля апынулася мінімальнай — 35%. Апытанне праведзена кампаніяй Ifop для інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik.

Паляпшэнне абстаноўкі з мігрантамі заўважылі толькі 16% немцаў, 7% жыхароў Францыі, Іспаніі і Вялікабрытаніі, 6% апытаных у Польшчы і ўсяго 2% у Італіі.

Сярод незадаволеных у асноўным прыхільнікі партый правага толку і людзі, старэйшыя за 35 гадоў. Выключэнні складаюць Польшча, дзе не аказалася розніцы паміж прыхільнікамі розных палітычных поглядаў, і Германія, дзе прыкладна аднолькавае меркаванне выказалі рэспандэнты розных узроставых катэгорый.

У ЗША пра пагаршэнне сітуацыі з мігрантамі заявілі 38% рэспандэнтаў. Пазітыўныя змены адзначылі 19% апытаных, а 33% лічаць, што нічога не змянілася.

Апытанне было праведзена найстарэйшай у Францыі кампаніяй, якая займаецца апытаннямі грамадскай думкі, IFop, з 22 па 26 кастрычніка 2016 года. У апытанні прынялі ўдзел 7043 рэспандэнты ва ўзросце больш за 18 гадоў з Францыі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Польшчы, Вялікабрытаніі і ЗША. Выбарка рэпрэзентуе насельніцтва па полу, узросту, геаграфіі. Максімальная памылка выбаркі для дадзеных у цэлым па краіне складае +/- 3,1% пры давернай верагоднасці 95%.

Даведка аб праекце Sputnik.Меркаванні

Міжнародны праект па вывучэнні грамадскай думкі стартаваў у студзені 2015 года. Партнёрамі праекта выступаюць вядомыя даследчыя кампаніі Populus, Ifop і forsa. У рамках праекта Sputnik.Меркаванні рэгулярна праводзяцца апытанні грамадскай думкі ў краінах Еўропы і ЗША па найбольш актуальных сацыяльных і палітычных пытаннях.

Sputnik Беларусь пачаў працу ў краіне ў снежні 2014 года. Актывы агенцтва ўключаюць інфармацыйны партал на беларускай і рускай мовах, радыёрэсурс і высокатэхналагічны мультымедыйны прэс-цэнтр. Sputnik Беларусь з'яўляецца часткай міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Стужка навiн
0