08:51 17 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.50
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.47
Прэс-рэлізы
Атрымаць кароткую спасылку
1620

Новы гід ад Sputnik прапануе самыя яркія маршруты па гарадах і зімовых курортах краін СНД і Балтыі.

МІНСК, 27 сне — Sputnik. Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik напярэдадні навагодніх і калядных святаў запусціла зімовыя версіі мультымедыйных даведнікаў па краінах СНД і Балтыі.

Тэматычны зімовы гід "Вандруй са Sputnik" прапануе чытачам у 14 краінах блізкага замежжа ўсё самае карыснае, цікавае і важнае аб падарожжах для тых, каму не страшныя снег і холад.

Новы гід ад Sputnik прапануе самыя яркія маршруты па гарадах і зімовых курортах, калядных кірмашах і гарналыжных схілах; скласці каляндар навагодніх забаў і разлічыць іх бюджэт; падкажа, як і дзе цікава і з карысцю правесці свой зімовы адпачынак і вакацыі.

Sputnik Беларусь пачаў працу ў краіне ў снежні 2014 года. Актывы агенцтва ўключаюць інфармацыйны партал на беларускай і рускай мовах, радыёрэсурс і высокатэхналагічны мультымедыйны прэс-цэнтр. Sputnik Беларусь з'яўляецца часткай міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Тэги:
Вандруй са Sputnik, СНД, Sputnik

Галоўныя тэмы