Фотажурналісту Sputnik уручылі прэмію World Press Photo

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкФотакарэспандэнт Sputnik Валерый Мельнікаў
Фотакарэспандэнт Sputnik Валерый Мельнікаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Шматкратны лаўрэат міжнародных конкурсаў, фотажурналіст Sputnik Валерый Мельнікаў атрымаў узнагароду за серыю здымкаў "Чорныя дні Украіны" ў намінацыі "Доўгатэрміновыя праекты".

МІНСК, 26 кра — Sputnik. У Амстэрдаме адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых фатографаў 2017 па версіі самага прэстыжнага фотаграфічнага конкурсу свету — World Press Photo. Фотажурналіст Sputnik, шматразовы лаўрэат вядучых міжнародных конкурсаў свету Валерый Мельнікаў атрымаў узнагароду за серыю здымкаў "Чорныя дні Украіны" ў намінацыі "Доўгатэрміновыя праекты". Міжнароднае прызнанне майстэрства сваіх фатографаў у конкурсе World Press Photo Sputnik атрымлівае другі год запар, летась атрымаў прэстыжны прыз фотажурналіст Уладзімір Песня і яго фотасерыі "Хакей у Ветлузе".

Акрамя фотакарэспандэнта Sputnik прэміямі World Press Photo у 2017 годзе былі таксама адзначаны яшчэ тры расійскіх фотажурналіста, сярод якіх пераможца Гран-пры конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна 2015 года Алена Аносава, яна атрымала ўзнагароду за праект "Не па дарозе" ў намінацыі "Штодзённае жыццё", фотакарэспандэнт ІД "Камерсант" Крысціна Карміліцына заняла трэцяе месца ў намінацыі "Людзі" за фатаграфію "Вернасць" і фотажурналіст, уладальнік Пулітцэраўскай прэміі Сяргей Панамароў, які заняў другое месца ў намінацыі "Агульныя навіны" за здымак для газеты New York Times аб ірацкай сям'і, што ўцякае з Масула.

"Цягам трох гадоў я ездзіў у камандзіроўкі ва Украіну, здымаў, аналізаваў тое, што адбываецца, думаў пра тое, што я хачу сказаць гэтымі здымкамі. Я не проста фіксую падзеі, я надаю кожнаму кадру сэнс, каб чалавек задумаўся і над фатаграфіяй, і над самой падзеяй. Я вельмі рады, што плён маёй працы быў высока адзначаны мэтрамі фотажурналістыкі", — распавёў фотажурналіст Sputnik Валерый Мельнікаў.

Спецыяльны фотакарэспандэнт Sputnik Валерый Мельнікаў — уладальнік мноства прэстыжных узнагарод у галіне фотажурналістыкі. Яго працы ўваходзілі ў шорт-лісты і выйгравалі шматлікія міжнародныя і расійскія фотаконкурсы, сярод якіх Magnum, Pictures of the Year International, Sony WAP 2015, Bourse du Talent 2016, Days Japan International Photo Journalism Award 2015, China International Press Photo Contest 2013, 2014, 2015, 2016, World Report Award 2015, Vilnius Photo Circle 2015, Professional Photographer of the Year 2014, KOLGA TBILISI PHOTO 2015 і іншыя.

World Press Photo — гэта найбуйнейшая і самая прэстыжная штогадовая прэмія ў галіне фотажурналістыкі. На конкурс 2017 года паступіла звыш 80 тысяч здымкаў, зробленых фатографамі з 125 краін. Фотавыстава лаўрэатаў World Press Photo пройдзе ў 45 краінах.

Sputnik Беларусь пачаў працу ў краіне ў снежні 2014 года. Актывы агенцтва ўключаюць інфармацыйны партал на беларускай і рускай мовах, радыёрэсурс і высокатэхналагічны мультымедыйны прэс-цэнтр. Sputnik Беларусь з'яўляецца часткай міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабами ў дзясятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Стужка навiн
0