02:04 18 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Удзельніца шоу Ты супер беларуска Дар'я Чарнова

Sputnik збярэ зорных заўзятараў у падтрымку беларускай вакалісткі

© Фото: PR-служба НТВ
Прэс-рэлізы
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

У сацсетках 20 мая Sputnik адкрые прамую трансляцыю з мультымедыйнага прэс-цэнтра з удзелам зорак эстрады.

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь правядзе акцыю з удзелам зорак беларускай эстрады ў падтрымку 17-гадовай Дар'і Чарновай, якая прадстаўляе рэспубліку на конкурсе "Ты супер!".

У сацыяльных сетках 20 мая Sputnik адкрые прамую відэатрансляцыю з мультымедыйнага прэс-цэнтра агенцтва, дзе збяруцца музычныя зоркі краіны, каб пажадаць перамогі і падтрымаць таленавітую вакалістку ў яе выступе ў паўфінале конкурсу.

Сярод тых, хто будзе заўзець за Дашу, спявак Тэа, які прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні-2014, папулярная спявачка Улада, прызёр дзіцячага Еўрабачання-2003 Вольга Сацюк і іншыя папулярныя артысты.

Гасцямі МПЦ Sputnik стануць сябры, аднакурснікі і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, дзе вучыцца Даша. Прамая трансляцыя выступлення Дар'і Чарновай будзе даступнай на сайце Sputnik 20 мая з 20:00 па мінскім часе.

"За Дашу заўзею ад пачатку конкурсу. Кампазіцыя "Титаниум" (Titanium) у яе выкананні спадабалася не толькі Дробышу, але і мне. Добра, што Sputnik Беларусь здолеў адшукаць і падтрымлівае такога адоранага падлетка! У гэтым сэнсе мы робім агульную справу, бо гурт "Дразды" таксама дапамагае раскруціцца маладым артыстам. Буду заўзець за Дашу ў паўфінале. Веру, што гэта не апошні яе выхад на сцэну "Ты супер!", — адзначыў лідар гурта "Дразды" Віталь Карпанаў.

На конкурсе "Ты супер!" Беларусь прадстаўляюць 16-гадовая Анастасія Краўчэня і 17-гадовая Дар'я Чарнова. Падтрымаць таленавітых удзельніц можна на партале і ў сацсетках Sputnik Беларусь. На партале агенцтва таксама працягваецца анлайн-галасаванне за канкурсантаў праекта.

Па выніках галасавання ТОП-3 удзельнікаў з краін СНД і Балтыі, якія набралі большую колькасць галасоў, атрымаюць магчымасць выступіць у эфірах радыё Sputnik і расказаць аб сваім выступленні на конкурсе.

Праект "Ты супер!" тэлеканала НТБ і міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik дае шанец таленавітым дзецям, якія апынуліся без апекі бацькоў, заявіць аб сабе. Яго ўдзельнікі — вакалісты з Расіі і краін постсавецкай прасторы. У Абхазіі, Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі Sputnik займаўся пошукамі юных талентаў.

Sputnik Беларусь пачаў працу ў краіне ў снежні 2014 года. Актывы агенцтва ўключаюць інфармацыйны партал на беларускай і рускай мовах, радыёрэсурс і высокатэхналагічны мультымедыйны прэс-цэнтр. Партал агенцтва ўваходзіць у ТОП-10 вядучых нацыянальных СМІ краіны*.

Sputnik Беларусь з'яўляецца часткай міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабами ў дзясятках краін. Sputnik ўключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

*па дадзеных Gemius за сакавік-красавік 2017 года. 

Тэги:
Музычны конкурс, "Ты супер", НТБ (тэлеканал), Sputnik Беларусь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы