Еўрапейцы не вераць у "расійскую пагрозу" для Польшчы і Прыбалтыкі

© PixabayПольскі сцяг
Польскі сцяг - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пераважная большасць жыхароў Германіі і Італіі не вераць у "расійскую пагрозу" для Польшчы і Прыбалтыкі.

МІНСК, 25 мая — Sputnik. Заявам НАТА аб магчымасці расійскага ўварвання ў Польшчу і краіны Балтыі не давяраюць італьянцы, немцы і французы, у той час як брытанцы і амерыканцы прытрымліваюцца іншага пункту гледжання, паказала апытанне Sputnik.Меркаванні, які быў праведзены напярэдадні саміту альянсу ў Брусэлі кампаніяй Ifop для інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik.

Большасць апытаных у Італіі і Германіі (69% і 60% адпаведна) і амаль палова французаў (47%) не вераць у тое, што ў Расіі ёсць планы па захопу Польшчы і Прыбалтыкі. Такое меркаванне падзяляюць у асноўным прадстаўнікі старэйшага пакалення з высокім узроўнем адукацыі.

У Вялікабрытаніі і ЗША, наадварот, добра адукаваныя людзі не выключаюць уварвання Расіі ва Усходнюю Еўропу. З такім сцвярджэннем пагадзіліся 43% брытанцаў і 55% амерыканцаў, галоўным чынам дэмакратаў.

Апытанне было праведзена найстарэйшай у Францыі кампаніяй, якая займаецца апытаннямі грамадскай думкі, IFop з 21 па 25 красавіка 2017 г. у Францыі, Германіі, Італіі і Вялікабрытаніі, і з 21 па 27 красавіка ў ЗША. У ім прынялі ўдзел 4 005 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў. Выбарка рэпрэзентуе насельніцтва па полу, узросту, геаграфіі. Максімальная памылка выбаркі для дадзеных у цэлым па краіне складае +/- 3,1% пры давернай верагоднасці 95%.

У чэрвені 2016 года НАТА пад падставай абароны ад патэнцыйнай "расійскай агрэсіі" абвясціла аб разгортванні чатырох батальёнаў у Літве, Латвіі, Эстоніі і Польшчы. У Маскве, у сваю чаргу, не раз падкрэслівалі, што Расія ніколі не будзе нападаць на якую-небудзь з краін альянсу. Як адзначаў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, у НАТА пра гэта выдатна ведаюць, але карыстаюцца нагодай, каб размясціць больш войскаў ля расійскіх межаў.

Даведка аб праекце Sputnik.Меркаванні

Міжнародны праект па вывучэнні грамадскай думкі стартаваў у студзені 2015 года. Партнёрамі праекта выступаюць вядомыя даследчыя кампаніі Populus, Ifop і forsa. У межах праекта Sputnik.Меркаванні рэгулярна праводзяцца апытанні грамадскай думкі ў краінах Еўропы і ЗША па найбольш актуальных сацыяльных і палітычных пытаннях.

Sputnik (sputniknews.com) — навінавае агенцтва і радыё з мультымідыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагаве і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Азнаёмцеся з іншымі даследваннямі Sputnik.Меркаванні.     

Стужка навiн
0