15:46 11 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43

Шматдзетны бацька: дзеля дзіцяці мужчына можа пабыць у цені жонкі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
32 0 0

Журналіст і бацька шасцярых дзяцей Анатоль Шырвель разважае на радыё Sputnik Беларусь пра плюсы абавязковага дэкрэтнага адпачынку для мужчын.

Абавязковы дэкрэтны адпачынак для бацькі — цікавая ініцыятыва, пры ўмове, што грамадства яе заахвочвае, лічыць намеснік галоўнага рэдактара партала Krynica.info Анатоль Шырвель.

"Розныя бываюць сітуацыі ў жыцці. Напрыклад, у мамы паспяховая кар'ера, яна нарадзіла дзіця, але не хоча кідаць кар'еру, або кар'ера — асноўная крыніца даходу сям'і… Калі бацька менш паспяховы — дзеля дзіцяці, дзеля сям'і ён можа пабыць нейкі час у цені сваёй жонкі і паняньчыцца з дзецьмі", — сказаў Ширвель.

Паводле яго слоў, "некаторых татаў хочацца нават абавязаць" пабыць з уласнымі дзецьмі. "Сям'я не можа захоўвацца на адлегласці. Гэта вельмі цяжка. Сям'я — гэта адзінства, блізкасць", — упэўнены журналіст.

Тэги:
Бацькі і дзеці, Сям'я, Беларусь

Галоўныя тэмы