10:23 17 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Старэйшы аналітык Альпары Вадзім Іосуб
© Sputnik Татьяна Полякова

Аналітык "Альпары": дэнамінацыя не можа прыводзіць да росту коштаў

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
620

Вадзім Іосуб на радыё Sputnik Беларусь – пра ўплыў дэнамінацыі на кошты і галоўныя памылкі беларускай эканомікі.

Дэнамінацыя — чыста тэхнічная працэдура, якая не аказвае прамога ўплыву на рост коштаў, лічыць старэйшы аналітык кампаніі "Альпары" Вадзім Іосуб.

"Давайце ўявім, што ў Беларусі вырашылі не ўносіць змены ў намінал купюр, але перафарбаваць іх у іншы колер. Ці павінна гэта неяк паўплываць на эканоміку, на кошты? Відавочна, што адказ — не. Дык вось, дэнамінацыя, або прыбіранне лішніх нулёў — гэта прыкладна такі ж працэс, як перафарбоўванне", — растлумачыў спецыяліст.

Да таго ж дэнамінацыя ўскосна можа павялічыць давер да нацыянальнай валюты і нават стрымаць інфляцыю, кажа аналітык "Альпары". "У пэўным сэнсе дэнамінацыя ставіць крыж на мінулых эканамічных памылках і дазваляе пачаць жыццё з нуля", — сказаў Іосуб.

Тэги:
Дэнамінацыя-2016, Sputnik Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы