Радыё

Курэйчык: не хачу залежыць ад вялікіх дзядзькаў

© Photo : из личного архива Дмитрия ФригиАндрэй Курэйчык, Зміцер Фрыга і Сяргей Якубоўскі
Андрэй Курэйчык, Зміцер Фрыга і Сяргей Якубоўскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каманда незалежных кінематаграфістаў – стваральнікаў нашумелага "ГараШа" – распавяла радыё Sputnik Беларусь пра свой новы праект пад назвай "Party-Zan Фільм".

Спроба зняць першы ў Беларусі поўнаметражны фільм з дапамогай краудфандынгавай платформы прадыктавана жаданнем уцягнуць беларускую грамадскасць у вытворчасць прыватнага кіно, якое не залежыць ад дзяржаўнага фінансавання, паведаміў радыё Sputnik Беларусь сцэнарыст і рэжысёр кінастужкі "Party-Zan Фільм" Андрэй Курэйчык.

"Признаки жизни": Андрей Курейчик и его команда - о новом проекте под названием "Party-Zan Фильм"

"Проста я вельмі не хачу залежыць ад нейкіх вялікіх дзядзькаў. У мяне шмат знаёмых прадзюсараў, але значна лепш рабіць кіно, не сыходзячы ў кабалу да расійскіх прадзюсараў. Мне здаецца, што нам, беларусам, гэта не падыходзіць. У мяне задача простая: каб у Беларусі здымаўся адзін паўнавартасны незалежны фільм на год і каб кожны папярэдні фільм прыносіў нам грошы на наступны. Калі гэта атрымаецца — мы будзем шчаслівыя", — сказаў вядомы беларускі драматург.

Кампазітар і сапрадзюсар праекта Дзмітрый Фрыга, у сваю чаргу, распавёў, што "гэта будзе фільм пра тое, як здымаецца кіно ў нас у краіне". "Асноўныя кастынгі ўжо прайшлі, але, паколькі мы хочам зрабіць стаўку на прафесійных акцёраў і баімся прамахнуцца з выбарам, будзем праводзіць дадатковыя пробы. Як толькі зацвердзім фінальны склад акцёраў, прадставім гэтых людзей грамадскасці", — паабяцаў Фрыга.

Паводле слоў прадзюсара Сяргея Якубоўскага, здымкі "Party-Zan Фільма" будуць будавацца на энтузіязме людзей. "Трэба разумець, што беларускі рынак пракату не дазволіць акупіць дарагі фільм. Да таго ж, мы ніколі не збярэм тут такія грошы, якія дазволяць нам выйсці на добры ўзровень па вытворчасці. Таму шмат будзе залежыць ад жадання людзей нам дапамагчы", — сказаў прадзюсер.

Стужка навiн
0