22:58 17 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Кіраўнік Цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі БФСТ Дынама палкоўнік Андрэй Красоўскі
© Sputnik/ Констанция Ждановская

Красоўскі: аўтажыры бяспечней самалётаў

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2301

Супрацоўнікі Цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі запрасілі радыё Sputnik Беларусь апрабаваць аўтажыры і распавялі пра перавагі гэтай тэхнікі.

Начальнік Цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі БФСТ "Дынама" палкоўнік Андрэй Красоўскі разлічвае, што аўтажыры ў беларускім небе чакае вялікая будучыня.

Аўтажыр, або гіракопцер, на першы погляд падобны на верталёт, але тэхнічна ўяўляе сабой гібрыд верталёта і самалёта. Вялікая апорная шруба прыводзіцца ў дзеянне сустрэчным патокам паветра і падымае машыну вертыкальна ўверх, а наперад аўтажыр рухаецца за кошт маленькага задняга або пярэдняга прапелера.

"Два апараты ўжо выкарыстоўваюцца на беларускай мяжы, на падыходзе яшчэ два. Аўтажыры ў дзесяткі разоў таннейшыя за верталёты, прасцейшыя ў эксплуатацыі і нашмат бяспечней, чым самалёт", — распавёў радыё Sputnik Беларусь Красоўскі.

Тэги:
Аўтажыр, Гіракопцер, Паветраны транспарт, Sputnik Беларусь, Андрэй Красоўскі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы