02:24 19 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.48
  • 100 RUB3.14
Дызайнер Генадзь Кабец
© Sputnik / Сергей Пушкин

Дызайнер інтэр'ераў: крызіс – добры час для рамонту

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

Генадзь Кобец расказаў, як паўплываў крызіс на сферу інтэр'ернага дызайну і якімі беларусы хочуць бачыць свае кватэры.

У Беларусі крызіс — вельмі спрыяльны час для таго, каб задумаць рамонт, упэўнены дызайнер інтэр'ераў Генадзь Кобец.

"Крызіс не паўплываў на беларусаў у плане рамонту. У нас думаюць так: калі пачынаюцца праблемы ў эканоміцы — трэба кудысьці прыстроіць грошы. Таму той, хто даўно планаваў купляць кватэру ці рабіць рамонт, у крызіс актывізуецца, каб не страціць грошы. Напрыклад, у мяне колькасць заказаў з пачатку гэтага года вырасла", — распавёў дызайнер радыё Sputnik Беларусь.

Паводле яго слоў, у Мінску цяпер актуальны індустрыяльны стыль, калі пакідаюць адкрытымі столі і камунікацыі, агаляюць цэглу.

"Уваходзіць у моду і скандынаўскі стыль — на мой погляд, ён нават больш ўласцівы беларускай ментальнасці: белыя сцены, спалучэння пастэльных адценняў, простая геаметрыя ў мэблі і аксэсуарах… Нічога вычварэнскага, усё мінімалістычна і акуратна", — кажа Генадзь Кобец.

Як абраць "свайго" дызайнера інтэр'ера і ў колькі абыйдуцца яго паслугі — слухайце ў нашай праграме.

Тэги:
Дызайн, Sputnik Беларусь, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы