Радыё

Алесь Таболіч: камусьці не падабаецца мода на нацыянальныя татуіроўкі

© SputnikЛідэр гурта Znich Алесь Таболіч
Лідэр гурта Znich Алесь Таболіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мастак упэўнены, што законапраект МУС аб тату з нацысцкай сімволікай небяспечны, пакуль у ім выразна не размежаваны нацыянальныя і нацысцкія татуіроўкі.

Законапраект для процідзеяння прапагандзе нацызму, прадстаўлены МУС Беларусі, накіраваны на зніжэнне цікавасці да татуіроўкі з нацыянальнымі матывамі ў насельніцтва, лічыць лідэр гурта Znich, майстар тату Алесь Таболіч.

"Признаки жизни": Алесь Таболич комментирует на радио Sputnik Беларусь законопроект МВД о тату с нацистскими символами

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прапануе ўвесці штрафы і арышты для грамадзян, якія наносяць і дэманструюць татуіроўкі нацысцкага зместу. Новы законапраект можа стаць першым у свеце падобным законам.

"Магу выказаць здагадку, чаму гэты законапраект з'явіўся менавіта зараз — каб людзі менш рабілі нацыянальныя татуіроўкі. Апошнія 3-4 гады ўсе павальна робяць чырвоныя арнаментальныя тату, і гэта, магчыма, камусьці не падабаецца", — сказаў Таболіч у інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь.

Мастак прызнаўся, што за сваю дзесяцігадовую практыку не можа ўзгадаць ні аднаго выпадку, каб хтосьці прыйшоў у тату-салон і папрасіў "набіць" яму нацысцкую сімволіку. А вось руны, кельцкія крыжы і "Коловрат" сёння вельмі папулярныя, і людзі з задавальненнем наносяць іх на цела.

"Такіх людзей вельмі шмат. І чорна-белыя татуіроўкі наносяць, і чырвоныя, і ўсяляк перайначаныя… У рускіх "Коловрат" наогул прысутнічае паўсюль — на фестывалях, вопратцы. Як быць людзям, якія ўжо "набілі", да прыкладу, кельцкія ўзоры? Татуіроўка зводзіцца мінімум два гады", — распавёў тату-майстар.

Паводле слоў Таболіча, сама ідэя законапраекта нядрэнная — экстрэмізму ў краіне, якая перажыла фашызм, быць не павінна. Аднак трэба дакладна размежаваць нацыянальныя і нацысцкія сімвалы, каб людзі разумелі, што яны могуць "набіваць", а што — не.

Поўную версію размовы радыё Sputnik Беларусь з Алесем Таболічам слухайце ў аўдыёзапісы.

Стужка навiн
0