Радыё

Кашыцкая: чароўнай таблеткі ад атлусцення няма

© Sputnik / Сергей ПушкинВрач-дыетолаг Святлана Кашыцкая
Врач-дыетолаг Святлана Кашыцкая - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У эфіры радыё Sputnik спецыяліст распавяла пра тое, чаму некаторыя дыеты не працуюць, і што есці пасля шасці не толькі можна, але і трэба.

Рост атлусцення ў Беларусі шчыльна звязаны з развіццём фармацэўтычнай прамысловасці, упэўненая лекар-дыетолаг Святлана Кашыцкая.

"Признаки жизни": диетолог Светлана Кашицкая о том, почему некоторые диеты не работают

"Дурасць верыць у тое, што існуе чароўная таблетка ад атлусцення. Калі б яна існавала, у свеце не было б ні аднаго чалавека з лішняй вагой. Але людзі свята вераць у яе існаванне, не жадаюць нічога рабіць і ўвесь час гэтую таблетку шукаюць. Верыць у тое, што з мочой выходзіць тлушч — проста трызненне. А людзі — вераць і працягваюць купляць таблеткі, якія валодаюць мачагонным дзеяннем або звязваюць тлушчы", — кажа дыетолаг.

Кашыцкая таксама абвергла самы папулярны стэрэатып, звязаны з пахуданнем, які абвяшчае, што ёсць пасля шасці вечара катэгарычна забараняецца. "Ёсць пасля шасці трэба адназначна. Спажывайце бялок і гародніну — і ты будзеш зніжаць вагу", — сцвярджае яна.

Поўную версію размовы са Святланай Кашыцкай слухайце ў аўдыёзапісу.

Стужка навiн
0