11:13 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Анатоль Ярмоленка
© Sputnik/

Ярмоленка: у наш час кахалі, а зараз "займаюцца любоўю"

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Кіраўнік ансамбля "Сябры" лічыць, што савецкія людзі былі наіўнымі і запрапагандаванымі, і ў гэтым была іх радасць.

СССР быў краінай надзей і веры ў тое, што светлая будучыня ўжо маячыць недзе на гарызонце, прызнаўся нязменны саліст і кіраўнік ансамбля "Сябры" Анатоль Ярмоленка у інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь у рамках праекта "25 гадоў без СССР".

Паводле слоў народнага артыста Беларусі, чалавек заўсёды чымсьці незадаволены, але ён не збіраецца настальгаваць або пакутаваць па эпосе, якая мінула.

"У чалавека вельмі кароткі век, трэба жыць перспектывай, не аглядаючыся назад. Жыць у сваім часе, інакш хутка выляціш на абочыну", — сказаў Ярмоленка.

Поўную версію размовы радыё Sputnik Беларусь з Анатолем Ярмоленка слухайце ў аўдыёзапісу.

Тэги:
"Сябры", Sputnik Беларусь, Анатоль Ярмоленка, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы