22:00 08 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42

Украінская велаактывістка: у Кіеве на веладарожках паркуюцца і гандлююць

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Удзельнікі фестывалю "Велазлёт", які пройдзе ў гэтыя выходныя на хутары Шаблі, пагаварылі пра веласіпедную культуру ў Беларусі, Украіне і Еўропе.

Ва ўкраінскай сталіцы адсутнічае веласіпедная культура, лічыць каардынатар дапамогі двухколавым у ДТЗ, член Асацыяцыі веласіпедыстаў Кіева Валерыя Думанецкая.

"Признаки жизни": участники фестиваля "Велослет" поговорили о велосипедной культуре

"Па веладарожкам ходзяць пешаходы, паркуюцца машыны, а людзі становяцца на іх і гандлююць. У Мінску веладарожкі вельмі добрыя, можна ехаць і не баяцца, што цябе саб'юць. Толькі здзіўляе, як па такіх добрых дарогах з якасным асфальтам не дазваляюць ездзіць веласіпедыстам. Так і хочацца сесці і праехацца па праезнай часткі", — сказала Думанецкая.

У сваю чаргу, арганізатар фестывалю Уладзіслаў Пацкевіч распавёў радыё Sputnik Беларусь, што ў фестывалі "Велазлёт" возьмуць удзел раварысты з Беларусі, Расіі і Украіны.

"На жаль, ніхто не прыехаў з Польшчы, хоць мы вельмі клікалі. Усе былі занятыя", — растлумачыў Пацкевіч.

Першы ў Беларусі міжнародны веласіпедны фестываль "Велазлёт" пройдзе 20 і 21 жніўня на хутары Шаблі. Ён закліканы падтрымаць развіццё велакультуры ў Беларусі і аб'яднаць на адной пляцоўцы беларускіх веласіпедыстаў і аматараў двухколавага транспарту з іншых краін.

Поўную версію інтэрв'ю слухайце ў аўдыёзапісу.

Тэги:
Веласіпед, Sputnik Беларусь, Шаблі, Беларусь

Галоўныя тэмы