14:05 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Назіральнікі ад МПА Уладзімір Бажко і Халель Бакенаў
© Sputnik/ Сергей Пушкин

Назіральнікі ад МПА СНД пазітыўна ацэньваюць ход выбараў у Беларусі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Ход Парламенцкіх выбараў-2016 (7)
411

Паводле назіральнікаў, парламенцкія выбары добра арганізаваныя і праходзяць спакойна.

Назіральнікі ад Міжпарламенцкай Асамблеі СНД (МПА СНД) высока ацанілі падрыхтоўку да выбараў у парламент Беларусі.

Яны адзначылі, што не першы раз удзельнічаюць у выбарчых кампаніях Беларусі ў якасці назіральнікаў. Па словах намесніка генеральнага сакратара Савета МПА СНД — прадстаўніка Парламента Рэспублікі Казахстан Халеля Бакенова, прагрэс у выбарчым заканадаўстве нашай краіны відавочны.

"З любым дакументам можаш азнаёміцца, уся інфармацыя маецца, пры апячатванні скрыняў нам іх паказалі — калі ласка, глядзіце. Мы адчулі гатоўнасць выбаркамаў да правядзення выбараў, а ў людзей на душы свята, што яны рыхтуюцца абраць годных парламентарыяў", — падзяліўся сваімі ўражаннямі назіральнік.

У сваю чаргу, каардынатар групы міжнародных назіральнікаў ад МПА СНД Уладзімір Бажко адзначыў вялікую цікавасць назіральнікаў да парламенцкіх выбараў, якія праходзяць сёння ў Беларусі.

"У вас краіна дынамічна развіваецца, вы знаходзіцеся ў цэнтры Еўропы, у вас вельмі самастойная палітыка, унутраная і знешняя. Зразумела, цікавасць ва ўсіх вялікая", — растлумачыў Бажко.

Па афіцыйных дадзеных, у асноўны дзень выбараў сачыць за выбарчым працэсам будуць каля 800 міжнародных, а таксама больш за 35 тысяч унутраных назіральнікаў.

Тэмы:
Ход Парламенцкіх выбараў-2016 (7)
Тэги:
Галасаванне, Нацыянальныя выбары, СНД, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы