Радыё

Алена Анісім: у беларускай музыкі няма стымулу для развіцця

© Sputnik / Сергей ПушкинАлена Анісім
Алена Анісім - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дэпутат заявіла, што будзе старацца паўплываць на тое, каб у бюджэце на наступны год былі закладзеныя 2% на культуру.

Беларуская музыка развіваецца слаба і практычна незаўважна для абывацеля, лічыць намеснік старшыні "Таварыства беларускай мовы", дэпутат Алена Анісім.

"Признаки жизни": депутат Елена Анисим - о белоруской музыке и культуре

"Магчыма, у яе няма стымулу для развіцця. Грамадскасць вельмі змянілася, і мы цяпер заўважаем такую тэндэнцыю, што людзі могуць нават не прыходзіць на бясплатныя канцэрты, калі яны праводзяцца дзесьці ў дамах культуры. Чаму? Людзі ўжо перакормлены, ім гэта не цікава", — сказала Анісім у інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь.

Алена Анісім у савецкія часы была актыўнай удзельніцай культурнай арганізацыі "Майстроўня", з 1991 года працуе ў Інстытуце мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук. На парламенцкіх выбарах 11 верасня была абраная дэпутатам па 70-ай Стаўбцоўскай акрузе. Неўзабаве пасля абрання заявіла, што будзе настойваць на рэалізацыі праграмы па дзяржпадтрымцы беларускай мовы, а таксама паспрабуе паўплываць на тое, каб у бюджэце на наступны год былі закладзеныя 2% на культуру.

Поўную версію інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь з Аленай Анісім слухайце ў аўдыёзапісы.

Стужка навiн
0