Радыё

К’еза: на Захадзе нічога не ведаюць пра тое, што адбываецца ў Беларусі

© Sputnik / Сергей ПушкинДжульета К’еза
Джульета К’еза - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вядомы італьянскі журналіст прыехаў у Беларусь упершыню за апошнія 25 гадоў і даў эксклюзіўнае інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь.

Беларусь зрабіла вялікі шлях самастойна, і галоўнае яе дасягненне на гэтым шляху — захаванне суверэнітэту, лічыць італьянскі журналіст, пісьменнік і грамадскі дзеяч Джульета К'еза.

Эксклюзивное интервью Джульетто Кьеза радио Sputnik Беларусь

"Ваша краіна прасунулася наперад вельмі значна, нават больш, чым я чакаў. Але на Захадзе амаль нічога пра гэта не ведаюць. І хоць Беларусь — невялікая краіна, яна можа адыграць добрую ролю ў сусветных працэсах. Геаграфічна і палітычна Беларусь займае цікавае становішча: з аднаго боку, у вас гістарычна добрыя адносіны з Расіяй, а з другога — вы блізка да Еўропы і можаце на яе ўплываць", — сказаў радыё Sputnik Беларусь К'еза.

Джульета К'еза на гэтым тыдні наведаў Мінск — упершыню за апошнія 25 гадоў. У беларускую сталіцу ён прыляцеў па запрашэнні Міжнароднага медыяклуба "Фармат — А3", каб узяць удзел у абмеркаванні аднаго з найбольш вострых пытанняў сучаснасці — наколькі геапалітыка ўплывае на суверэнітэт любой дзяржавы.

Поўную версію інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь з Джульета К'еза слухайце ў аўдыёзапісе.

Стужка навiн
0