23:32 19 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Беларускі рэжысёр Аляксандр Яфрэмаў
© Sputnik/ Роман Шантар

Яфрэмаў пра "Беларусьфільм": кінастудыя ў пазыках, фільмаў няма

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2310

Вядомы рэжысёр Аляксандр Яфрэмаў распавёў аб праблемах беларускага кінематографа і растлумачыў, чаму карціны "Беларусьфільма" не акупляюцца.

Становішча кінастудыі "Беларусьфільм" у цяперашні час досыць драматычнае, лічыць рэжысёр тэатра і кіно, сцэнарыст, народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў.

"Студыя ў пазыках, фільмаў няма. Ды і цяжка ўявіць, што ў Беларусі з'явіцца такая карціна, на якую сходзяць усе дзесяць мільёнаў чалавек, якія жывуць у краіне, і яна прынясе прыбытак", — сказаў Яфрэмаў радыё Sputnik Беларусь.

Паводле яго слоў, сёння фільм здольны прынесці прыбытак ці хаця б акупіць выдаткі толькі ў тым выпадку, калі ён патрапіць у пракат у Расіі.

"Рэальныя грошы сёння можна атрымліваць ад вытворчасці тэлесерыялаў, якія будуць купляць расійскія тэлеканалы. За апошнія шэсць гадоў я зняў сем серыялаў для расійскага тэлебачання, і ні па адным з іх кінастудыя "Беларусьфільм" са мной не супрацоўнічала", — прызнаецца Яфрэмаў.

Поўную версію інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь з Аляксандрам Яфрэмавым слухайце ў аўдыёзапісе.

Тэги:
Кінаіндустрыя, Кіно, "Беларусьфільм", Аляксандр Яфрэмаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы