11:13 22 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Белорусский продюсер Андрей Калина
© Sputnik/

Сітуацыя ў шоў-бізнэсе: гледача не прывабіш нават таннымі квіткамі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Вядомы беларускі прадзюсар, гукарэжысёр, арганізатар фестывалю "Залаты шлягер" Андрэй Каліна ў студыі Радыё Sputnik Беларусь разважае аб надзённых праблемах канцэртна-відовішчнай галіны Беларусі.

Каліна лічыць, што колькасць талентаў на душу насельніцтва размеркавана раўнамерна па ўсім зямным шары, таму ўкладваць вялікія грошы ў беларускі шоў-бізнэс не мае сэнсу.

"Я не згодны з думкай пра тое, што калі мы кінем грошы ў спорт, то пойдуць рэкорды, калі ў музыку, то пачнуць нараджацца Моцарты і Бетховены", — сказаў Каліна.

Ён адзначыў, што цяпер беларускі шоў-бізнэс знаходзіцца на ніжэйшым крытычным пункце, які мы павінны прайсці, але нагадаў, што хлеба і відовішчаў ніхто не адмяняў.

Прадстаўнік беларускага шоў-бізнэсу таксама ўпэўнены, што ўсё завязана вельмі жорстка ў адзін вузел.

"Сёння сітуацыя такая, што прывабіць гледача ў залу нават па самым танным білетах практычна нерэальна".

Тэги:
Радыё Sputnik Беларусь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы