06:15 06 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32

У гасцях у Цюбіка: як далучыць дзяцей да прыгожага

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2020

Мастацка-адукацыйная студыя "У госці да Цюбіка" у мінулыя выхадныя адзначыла 25-гадовы юбілей. Яе нязменны кіраўнік Вольга Брыгадная і выпускнік студыі Улад Круглоў – у гасцях у радыё Sputnik Беларусь.

Студыя "У госці да Цюбіка" працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі з 1991 года, да моманту яе адкрыцця ў цэнтральных музеях Савецкага Саюза ўжо склалася цэлая сістэма работы з дзецьмі, распавяла радыё Sputnik Беларусь кіраўнік студыі Вольга Брыгадная.

Мастацка-адукацыйная студыя "У госці да Цюбіка", якая працуе ў Нацыян

альным мастацкім музеі, у мінулую суботу адзначыла 25 гадоў з дня ўтварэння. Студыя задумвалася як клуб для дзяцей і бацькоў, якія любяць і разам вывучаюць мастацтва, у ёй займаюцца дзеці з 3-5 гадоў і да старэйшых класаў школы.

Дзеці малююць на розныя тэмы і ў розных тэхніках, удзельнічаюць у выставах, сустракаюцца з мастакамі, знаёмяцца з гісторыяй і архітэктурай у паездках па Беларусі і іншых краінах.

"Паколькі мы адкрываліся пры музеі, нават у гэты няпросты час мы думалі пра творчасць і эстэтычнае развіццё дзяцей. Нам падалося цікавым пачаць з самых маленькіх дзяцей, найбольш адчувальных і эмацыйных. Яны назапашваюць эмацыйную памяць, якая ў далейшым дапамагае ім больш творча і цікава ўспрымаць навакольны свет", — кажа Вольга Брыгадная.

Пра тое, як стваралася студыя "У госці да Цюбіка", як праходзяць заняткі і якія прафесіі абіраюць яе выпускнікі, слухайце ў аўдыёзапісе.

Тэги:
Музеі і бібліятэкі, Юбілей, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Вольга Брыгадная, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы