06:21 25 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Выступае Раіса Баравікова
© Фото : представлена Velkom

Паэтка Баравікова: у нашым жыцці бракуе кантактаў

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
9220

Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі па літаратуры, вядомая паэтка і дзіцячая пісьменніца была госцяй праграмы "Прыкметы жыцця".

Раіса Баравікова расказала пра свае першыя творчыя досведы, узгадала студэнцкія гады ў літаратурным інстытуце. Адказваючы на пытанні вядоўцаў, кранула і праблемы сучаснай літаратуры. "У нас былі фэстывалі маладой паэзіі, то ў Палтаве, то ў Падмаскоўе… Прыязджалі пісьменнікі з усяго Савецкага Саюзу, а гэта кантакты, гэта пытанні пра літаратуру, адказы. Ведаеш, у якім кірунку літаратура развіваецца. А цяпер мы ў нейкім замкнёным коле", — выказала яна сваю думку пра стан літаратурнага працэсу сёння.

На развітанне Раіса Андрэеўна падарыла слухачам радыё Sputnik Беларусь адзін са сваіх вершаў.

Раіса Баравікова — беларуская паэтка, пісьменніца, драматург і перакладніца. Дэбютавала ў 1960-м годзе. У яе творчасці дамінуе тэма кахання, жаночай долі, чалавечага шчасця. Піша таксама для дзяцей і моладзі. Аўтар гістарычнай паэмы і п'есы "Барбара Радзівіл".    

Тэги:
Раіса Баравікова, Аляксандр Крывашэеў, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы