21:45 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49

Напярэдадні каталіцкага Раства ў Беларусь прыбыў Віфлеемскі агонь

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Пра прыбыцце Віфлеемскай святыні на беларускую зямлю ў праграме "Прыкметы жыцця" вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў гутарыў з прэс-сакратаром Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксендзом Юр’ем Санько.

Напярэдадні каталіцкага Раства ў Беларусь прыбыў Віфлеемскі агонь

Традыцыя прывозіць Віфлеемскі агонь у Беларусь перад святамі Божага нараджэння існуе ўжо 15 год.  "Людзі, якія ахвяруюць свой час, каб прывезці агонь у нашую краіну, проста запальваюць яго з лампады ў святыні, якая знаходзіцца ў Віфлееме, з месца, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос. Прыгажосць гэтае традыцыі ў тым, што тут пераплятаюцца паміж сабой розныя краіны і іх жыхары, якія жадаюць, каб кавалачак святога Віфлеема трапіў у розныя сем'і. У гэтым і есць галоўны цуд", — распавеў ксендз Юрый Сянько.

Цікава тое, што гэты агонь прыбывае не толькі ў вялікія гарады, напрыклад, у абласныя цэнтры. "Таксама скаўты завозяць Віфлеемскі агонь у маленечкія парафіі. У гэтым і есць еднасці касцелаў. Калі агонь уносіцца ў касцел, людзі могуць запаліць свае лампадкі і занесці яго дамоў. Такім чынам агонь трапляе ў розныя сем'і", — дадаў суразмоўца Sputnik.

"Галоўны цуд гэтае традыцыі — у самаахвярнасці людзей. У тым, што людзі жадаюць прысвяціць свой час для іншых. У гэтым і есць цуд чалавечнасці, калі мы так клапоцімся адзін пра аднаго. І тады цуд адбываецца ў нашых сэрцах", — падвеў вынік традыцыі ксендз Юрый Сянько.

Поўную версію размовы з прэс-сакратаром Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, ксяндзом Юр'ем Санько пра вандроўку святога Віфлеемскага агню па беларускіх гарадах слухайце на радыё Sputnik Беларусь у праграме "Прыкметы жыцця".    

Тэги:
Рымска-каталіцкая царква, Мінск

Галоўныя тэмы