Радыё

Каляды – час цудаў! Этнограф пра старажытныя традыцыі беларусаў

© Sputnik / Михаил ЛуханинНаталля Матыліцкая
Наталля Матыліцкая - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для продкаў сучасных беларусаў Каляды былі галоўным зімовым святам, якое было злучана з днём зімовага сонцастаяння і сімвалізавала пачатак новага года — і сонечнага, і сельскагаспадарчага; да нашых дзён дайшла сапраўдная сумесь язычніцкіх і хрысціянскіх традыцый.
Каляды – час цудаў! Этнограф пра старажытныя традыцыі беларусаў

Якія старажытныя абрады святкавання Каляд захаваліся на беларускай зямлі да нашых дзён і як яны выглядаюць сёння, у студыі радые Sputnik Беларусь распавяла фалькларыст і спявачка, старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталля Матыліцкая.

 Па словах эксперта, адзін з яскравых прыкладаў народнай традыцыі беларусаў — абрад "Калядныя Цары", знойдзены ў вёсцы Семежава Капыльскага раена і ўнесены ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.

"Гэты віншавальны абрад змяшчае элементы традыцыйнага калядна-навагодняга карнавалу і народнай драмы "Цар Максіміліян". Абрад выглядае, як своеасаблівае каляднае прадстаўленне сустрэчы і бітвы "цароў", пасля чаго адбываецца віншаванне гаспадароў хаты і адорванне ўдзельнікаў абраду", — распавяла ў студыі Sputnik Наталля Матыліцкая.

Вядома, што у старажытнасці падчас святкавання Каляд па хатах хадзілі "калядоўшчыкi". Да нашых дзён захавалася традыцыя, калі яны пераапраналіся ў вывернутыя навыварат кажухі, апраналі маскі жывёл, вадзілі з сабою "казу".

Суразмоўца Sputnik адзначыла, што паходжанне абраду калядавання сыходзіць каранямі ў глыбокую даўніну, і патлумачыла, што сэнс абраду калісьці заключаўся ў абароне ад злых духаў. Да прыходу калядоўшчыкаў гаспадары ставіліся вельмі сур'ёзна, з задавальненнем прымалі ўсе пажаданні і імкнуліся іх шчодра адарыць. "Госці" складвалі дары ў мех і адпраўляліся да наступнай хаты.

Акрамя таго, яшчэ са старажытных часоў было вядома, что Каляды — найлепшы час для варажбы. Наталля Матыліцкая ўдакладніла, што традыцыйныя святочныя варожбы заўседы былі вялікім захапленнем для дзяўчат, а вось у хлопцаў у варожбах патрэбы ўвогуле не было.

Суразмоўца Sputnik распавяла пра найболей цікавыя прыклады калядных варожбаў, узгадала традыцыйныя калядныя стравы, а таксама пералічыла некалькі табу, якія гістарычна злучаны з калядным перыядам.

Больш падрабязна пра старажытныя калядныя традыцыі беларусаў слухайце ў эфіры радые Sputnik Беларусь.    

Стужка навiн
0