16:45 17 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Дырыжор сімфанічнага аркестра Міхаіл Снітко
© Sputnik/ Роман Шантар

Дырыжор пра класіку на Каляды і музычныя густы моладзі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Беларускія Каляды (18)
12 0 0

Сучасныя класічныя калектывы імкнуцца ісці насустрач слухачам - адначасова забаўляюць і адукоўваюць публіку найшырокім рэпертуарам ад музыкі барока да сімфа-року.

У гутарцы з вядучым радыё Sputnik Беларусь Вячаславам Шарапавым дырыжор сімфанічнага аркестра "Алімпія Класіка" Міхаіл Снітко параўнаў свой калектыў з футбольнай зборнай, пахваліўся салістамі і распавёў пра грандыёзны калядны канцэрт ў Чырвоным Касцёле.

"Алімпія Класіка" — гэта аркестр фестывальнага тыпу, таму ён чымсьці нагадвае футбольную зборную. Мы імкнемся запрашаць да ўдзелу музыкаў тэатра оперы і балета, дзяржаўнага сімфанічнага аркестра, як прызнаных майстроў, так і таленавітую моладзь ", — распавёў дырыжор.

Бліжэйшая падзея ў афішы аркестра "Алімпія Класіка" — Калядны канцэрт у сталічным Касцёле Святых Сымона і Алены. У выкананні аркестра і салістаў прагучаць "Поры года" Вівальдзі і калядныя мелодыі народаў свету на розных мовах. Сярод удзельнікаў — лаўрэат міжнародных конкурсаў, намінант Фонду Співакова па падтрымцы таленавітай моладзі Віктар Папоў.

Гаворачы аб цікавасці сучаснай моладзі да класічнай музыкі, дырыжор адзначыў, што апошнім часам яго асабістыя надзеі на лепшае значна ўмацаваліся. "Мы ў пэўным даўгу перад слухачом. Зараз, калі шмат запісаў можна знайсці ў інтэрнэце, канкураваць становіцца не проста. Але разам з тым павышаецца і выканаўчы ўзровень, што і выклікае цікавасць публікі. Але ўсё ж хацелася б, каб музычная адукацыя стала больш масавай", — дадаў Міхаіл Снітко.

Поўную версію размовы з дырыжорам сімфанічнага аркестра "Алімпія Класіка" Міхаілам Снітко аб Калядным канцэрце ў Чырвоным касцёле і цікавасці моладзі да класічнай музыкі слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэмы:
Беларускія Каляды (18)
Тэги:
Класічная музыка, Каляды, канцэрт, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы