23:33 18 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Актер Александр Жданович, архивное фото
© Sputnik / Виктор Толочко

У Мінску пройдзе фэст батлеечных і лялечных тэатраў

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2840

У чацвер у нядзельнай школе Свята-Елісавецінскага манастыра збяруцца лепшыя лялечныя і батлеечныя тэатры з пяці краін, каб паўдзельнічаць у III Міжнародным батлеечным фэсце "Нябёсы".

Падрабязней пра праграму і ўдзельнікаў міжнароднага батлеечнага фэсту на радыё Sputnik Беларусь распавеў мастацкі кіраўнік і вядучы фэсту — акцёр тэатра імя Горкага Аляксандр Ждановіч.

"Фэст "Нябёсы" праходзіць падчас Каляд ужо трэці год запар. Тры гады таму у першым фэсце удзельнічалі ўсяго толькі 9 калектываў з Беларусі, а селета цягам чатырох дзён дзеці і бацькі змогуць убачыць 21 спектакль з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы", — адзначыў суразмоўца Sputnik.

Па словах Аляксандра Ждановіча, першыя фестывалі былі больш аматарскімі, а зараз у Беларусь прыязджаюць прафесійныя калектывы. Іх творчасць будзе ацэньваць прафесійнае журы — акцёры, тэатральныя крытыкі і мастацтвазнаўцы.

Таксама Аляксандр Ждановіч распавеў і пра разнастайную праграму, якая будзе адбывацца ў перапынках паміж конкурснымі паказамі: гасцей чакаюць музычныя імпрэзы, сустрэчы з казачнымі персанажамі, выстава батлеечных скрыняў і калядная крама.

"Будуць таксама майстар-класы па пескаграфіі, саломапляценні, стварэнні калядных анёлаў з фетру. Увогуле, на адной пляцоўцы збіраюцца неабыякавыя творчыя людзі, якія цікавяцца батлеечным мастацтвам", — удакладніў Ждановіч.

Міжнародны калядны фэст батлеечных і лялечных тэатраў мае і дабрачынную місію. Тэатральныя калектывы са спектаклямі выступаюць у медыцынскіх установах, інтэрнатах і адукацыйных цэнтрах.

Размову з мастацкім кіраўніком і вядучым Міжнароднага каляднага фэсту батлеечных і лялечных тэатраў Аляксандрам Ждановічам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
батлейка, Фестываль, Свята-Елісавецінскі манастыр, Радыё Sputnik Беларусь, Аляксандр Ждановіч, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы