19:08 23 лютага 2017
«Радыё Sputnik»
Вядучы радыё Sputnik Беларусь Вячаслаў Шарапаў і галоўны Дзед Мароз краіны - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Радзівілаў

Галоўны Дзед Мароз павіншаваў аўдыторыю Sputnik са Старым Новым годам

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Напярэдадні Старога Новага года вядучы радыё Sputnik Беларусь Вячаслаў Шарапаў пагутарыў з галоўным Дзедам Марозам Беларусі.

Аб цяжкіх працоўных буднях навагодняга чараўніка, пацешных сітуацыях і дзіцячых пажаданнях распавёў выканаўца ролі галоўнага Дзеда Мароза — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Радзівілаў.

Па словах артыста, асабліва прыемна, што ў гэтыя дні на навагоднія ёлкі працягвае прыходзіць шмат дзяцей і дарослых. Пры гэтым свята не абыходзіцца без кур'ёзных сітуацый, напрыклад, дзеці паціху выкалупваюць бліскучыя каменьчыкі з касцюма.

"Вельмі прыемна, што дзеці ідуць на рукі, дораць эмоцыі і ўсмешкі. За гэтыя навагоднія святы я выслухаў віншаванні на англійскай, французскай, італьянскай, рускай, беларускай і іншых мовах, за што вельмі ўдзячны дзецям", — распавёў Уладзімір Радзівілаў.

Галоўны Дзед Мароз павіншаваў аўдыторыю Sputnik з Новым годам і пажадаў усім дабра, любові, міру і спакою.

Гутарку з галоўным Дзедам Марозам напярэдадні Старога Новага года слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
свята, Новы год-2017, Беларусь