19:11 23 лютага 2017
«Радыё Sputnik»
Александр Кривошеев (Помидоров)
© Sputnik/

Літаратурныя чытанні Sputnik: Вера Вярба і яе паэзія

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
3730

У дзень нараджэння знакамітай беларускай паэткі Веры Вярбы у праграме "Чытаем са Sputnik" Аляксандр Крывашэеў узгадвае яе творчасчь і цікавыя факты з біяграфіі.

Сення спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння вядомай беларускай паэткі Веры Вярбы — будучая творца нарадзілася ў ваенным 1942 годзе ў вёсцы Высокі Гарадзец Талачынскага раёна ў сям'і вайскоўцаў. Яе прафесійны шлях быў злучаны з літаратурнымі перыядычнымі выданнямі, а творчы — з паэзіяй. Першыя вершы Веры Вярбы з'явіліся ў друку, калі ей было ўсяго 16 гадоў. Аўтарству паэткі належаць зборнікі "Вочы вясны", "Белыя пісьмы", "Высакосны год", "Сіняя бухта", "Яраслаўна" і іншыя. Таксама паэткай напісаная кніжка вершаў для дзяцей "Пралеска".

Творы Веры Вярбы перакладаліся на розныя мовы, а сама паэтка пераклала на беларускую мову "Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне" Фраермана.

Сярод усей паэзіі Веры Вярбы найбольш вядомы ў народзе верш "Ручнікі". Пакладзены на музыку Міколам Пятрэнкам, гэты верш стаў папулярнай песняй з рэпертуара ансамбля "Песняры".

Даведацца больш цікавага пра жыццёвы і творчы шлях Веры Вярбы і пачуць вершы вядомай паэткі можна ў аўдыёзапісе радыё Sputnik.

По теме

Чытаем са Sputnik: паэзія Канстанцыі Буйло
Тэги:
Паэзія, Радыё Sputnik Беларусь, Аляксандр Крывашэеў, Беларусь