13:13 04 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44

Легендарныя імёны Беларусі: Заір Азгур

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
4020

Сёння спаўняецца 109 гадоў з дня нараджэння славутага скульптара, аднаго з пачынальнікаў беларускай скульптурнай школы Заіра Ісаакавіча Азгура.

Легендарныя імёны Беларусі: Заір Азгур

У дзень нараджэння Народнага мастака Беларусі і СССР Заіра Азгура вядучы радые Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў узгадвае жыццёвы і творчы шлях славутага майстра.

Жывапісам і скульптурай Заір Азгур цікавіўся з ранняга дзяцінства. Пераломным момантам у жыцці будучага майстра стала сустрэча з вядомым беларускім жывапісцам Юдэлем Пэнам — настаўнікам нашага сусветна вядомага земляка Марка Шагала. Малады скульптар пачаў займацца ў Юдэля Пэна, калі паступіў у Віцебскі мастацка-практычны інстытут.

У 1930-ыя гады мінулага стагоддзя скульптар пачаў цыкл партрэтаў выбітных культурных і палітычных дзеячаў. Кажуць, што Сталіна Азгур ляпіў з натуры — народнага скульптара запрасілі ў Маскву на адно з пасяджэнняў, якое вёў Іосіф Вісарыёнавіч. Азгуру дазволілі пранесці свае інструменты, пластылін, сесці ў кутку залы і ляпіць. І гэта быў першы і адзіны ў гісторыі "крамлёўскі сеанс скульптуры".

У 1930-ыя гады Азгур быў шырока вядомы ў Беларусі. І разам з іншымі скульптарамі прымаў удзел у дзяржаўных замовах — ен афармляў Дом Урада, Мінскі тэатр оперы і балета, Палац піянераў і Дом афіцэраў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны скульптар стварыў каля сарака партрэтаў герояў вайны, сярод якіх есць і Мікалай Гастэла. Менавіта за гэтую серыю партрэтаў Заіру Азгуру было прысвоена вышэйшае званне краіны — народны мастак БССР.

Заір Азгур з'яўляецца аўтарам мноства манументальных твораў у гарадах Беларусі, Расіі, Украіне, Казахстане, Індыі, Кітаі. Мінчукам лепш за ўсё знаемы створаны Азгурам помнік-ансамбль народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу на аднайменнай плошчы сталіцы, рэльеф для помніка-абеліска на плошчы Перамогі.

Творы Заіра Азгура можна ўбачыць у Мемарыяльным музеі-майстэрні скульптара ў Мінску, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і Музеі гісторыі ВАВ, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве і іншых вядомых музеях.

Тэги:
спадчына, Скульптура, Культура, Заір Азгур, Аляксандр Крывашэеў, Беларусь

Галоўныя тэмы