23:50 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Аўтары кнігі Недосказанное музыказнаўца Вольга Брылон і дачка Уладзіміра Мулявіна Марына Мулявіна
© Sputnik / Виктор Толочко

Дзень памяці Мулявіна: успаміны дачкі легендарнага музыканта

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2830

У дзень памяці народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна вядучы радыё Sputnik Беларусь Вячаслаў Шарапаў пагутарыў са старэйшай дачкой легендарнага музыкі Марынай Мулявінай і музыказнаўцам Вольгай Брылон.

Суразмоўніцы ў студыі распавялі аб нядаўняй прэзентацыі іх новай кнігі "Недосказанное", якая апавядае аб дапесняроўскім перыядзе жыцця Уладзіміра Мулявіна і пра ролю, якую ў станаўленні "Песняроў" згуляла першая жонка музыкі Лідзія Кармальская.

Марына Мулявіна распавяла пра знаёмства яе бацькоў, якое адбылося ў Томскай філармоніі.

"Тата працаваў у томскім квартэце, а маму даслалі як салістку, і здарыўся раман. Прычым ён яе дабіваўся вельмі доўга, скрупулёзна, і мама здалася", — распавяла Мулявіна.

"Пра гэта мала хто ведае, але Уладзімір Георгіевіч пачаў працаваць у 16 гадоў на прафесійнай сцэне, і да моманту пераезду ў Мінск разам з Лідзіяй Кармальскай ён ужо меў значны досвед працы, там тысячы канцэртаў былі за плячыма. Вопыт быў бясцэнны", — дадала Брылон.

Суразмоўніцы ў студыі нагадалі пра тое, што Лідзія Кармальская выступала на сцэне ў арыгінальным жанры мастацкага свісту — магла прасвістаць і "Вальс" Штраўса, і "Чардаш" Моцарта.

"Мулявін у якасці гітарыста ў складзе інструментальных ансамбляў акампанаваў і ёй, і вакалістам, і танцорам. З гэтага пачынаўся Мулявін як прафесійны музыкант", — распавяла Брылон.

"Пазней Лідзія Кармальская выступала і ў складзе "Лявонаў", і ў складзе "Песняроў". І калі Песняры сталі лаўрэатамі 4 Усесаюзнага конкурсу, яны ехалі не толькі як ансамбль, яны ехалі акампанаваць ёй", — удакладніла Мулявіна.

Менавіта ў шлюбе з Лідзіяй Кармальской Уладзімір Мулявін напісаў самыя вядомыя песні "Касіў Ясь канюшыну", "Завушніцы", "Александрына" і рок-оперу "Песня пра долю", якая стала кульмінацыяй творчага жыцця музыканта.

Размову з дачкой легендарнага музыкі Марынай Мулявінай і музыказнаўцам Вольгай Брылон у дзень памяці Уладзіміра Мулявіна слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

По теме

Міхаіл Фінберг: “Мулявін навучыў мяне працаваць з беларускай мовай”
Тэги:
Гісторыя, Музыка, "Песняры", Уладзімір Мулявін, Беларусь

Галоўныя тэмы