00:15 22 лютага 2017
«Радыё Sputnik»
Першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычный партыі Беларусі Алег Гайдукевіч
© Sputnik / Виктор Толочко

Намеснік старшыні ЛДПБ пра сустрэчу прэзідэнта з Сярэдзічам і нацыянальны дыялог

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
910

Сустрэча прэзідэнта з галоўным рэдактарам "Народнай волі" Іосіфам Сярэдзічам можа стаць нагодай для агульнанацыянальнага дыялога, лічыць намеснік старшыні ЛДПБ Алег Гайдукевіч.

Сустрэча кіраўніка дзяржавы з Іосіфам Сярэдзічам не толькі настройвае на пэўны аптымізм усю краіну, але і паказвае прыклад чыноўнікам, службовым асобам, міністрам, як важна слухаць альтэрнатыўнае меркаванне і як важна чуць нармальную, здаровую апазіцыю, адзначыў на радыё Sputnik Беларусь першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычный партыі Беларусі Алег Гайдукевіч.

"Прэзідэнт заўсёды адрозніваўся вельмі моцным палітычным чуццём i інтуіцыяй. Ён заўсёды вельмі выразна адчуваў тэндэнцыі ў грамадстве і разумеў, што трэба рабіць у розныя, у тым ліку і крызісныя, перыяды", — сказаў Гайдукевіч.

Галоўны рэдактар газеты Народная воля Іосіф Сярэдзіч на сустрэчы з прэзідэнтам
© Фото: стоп-кадр видео пресс-службы президента

Суразмоўца Sputnik прызнаў, што ніколі не быў прыхільнікам творчасці Іосіфа Сярэдзіча і газеты "Народная воля", але паважае галоўнага рэдактара выдання за тое, што ён усё сваё жыццё адстойваў тое, ува што верыць, прайшоў вялікі жыццёвы шлях і мае права адстойваць свае перакананні.

"Прэзідэнт, па-першае, выканаў абяцанне. Па-другое, паказаў прыклад дыялогу. Па-трэцяе, усё ж такі гэта кіраўнік дзяржавы, і ад таго, як паводзіць сябе кіраўнік дзяржавы, шмат у чым залежыць, як далей будуць паводзіць сябе міністры, службовыя асобы, чыноўнікі і іншыя палітыкі, якія ўплываюць на жыццё краіны", — сказаў Гайдукевіч.

Па словах суразмоўцы Sputnik, па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Сярэдзіч сказаў важную рэч аб магчымай змене Канстытуцыі і пра тое, што прыйшоў час правесці агульнанацыянальны дыялог аб будучыні краіны.

"У нас шмат праблем, але за 20 з лішнім гадоў мы спраўдзіліся як незалежная суверэнная дзяржава, прайшлі пэўны шлях развіцця самой дзяржавы, яе органаў улады, грамадства, палітычнай сістэмы. Безумоўна, прыйшоў час нешта ўдасканальваць, і для гэтага патрэбны агульнанацыянальны дыялог", — канстатаваў Гайдукевіч.

Па словах намесніка старшыні ЛДПБ, тэндэнцыя да развіцця дыялогу пачалася не з сустрэчы з Сярэдзічам. Гайдукевіч нагадаў аб правядзенні прэзідэнцкай і парламенцкай кампаній, якія радыкальна адрозніваліся ад мінулых выбараў і прайшлі спакойна, карэктна, без лаянкі.

Па словах суразмоўцы, гэта сведчыць аб тым, што мы пачынаем вучыцца палітычнаму дыялогу, мяняецца выбарчае заканадаўства, што прызнае і кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына ў частцы пераходу на прапарцыйна-мажарытарную сістэму.

Намеснік старшыні ЛДПБ таксама звярнуў увагу на распараджэнне кіраўніка дзяржавы аб скарачэнні залішніх праверак бізнэсу.

"Далей мы чакаем стварэння такіх умоў у краіне, каб кожны мог займацца бізнэсам. Калі ў эканоміцы праблемы, калі пачынаюцца скарачэння і дзяржслужачых, у тым ліку і Адміністрацыі прэзідэнта на 30%, трэба зрабіць так, каб людзі мелі магчымасць ствараць працоўныя месцы. А для гэтага трэба стварыць усе ўмовы для бізнесу", — перакананы Гайдукевіч.

Гутарку з першым намеснікам старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алегам Гайдукевічам пра сустрэчу кіраўніка дзяржавы з галоўным рэдактарам "Народнай волі", аптымізацыі праверак бізнэсу і скарачэнні Адміністрацыі прэзідэнта на 30% слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Палітыка, ЛДПБ, Іосіф Сярэдзіч, Алег Гайдукевіч, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь